ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі
Маўчанне сфiнкса

Чытайце самі, чытайце з намі

Чытайце самі, чытайце з намі
Іншыя навіны

16 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Чытайце самі, чытайце з намі”.

Для першай сустрэчы маленькіх чытачоў з беларускай паэзіяй лепш за ўсё падыходзяць кніжкі серыі “Нашым дзеткам”.

Сярод гэтых пазнавальных і маляўнічых выданняў дзеці нездарма выбралі для чытання зборнік Уладзіміра Сіўчыкава “Багоўка”. Яго добрыя вершы – пра сілу і пяшчоту роднай мовы. Разам з іх героямі хлопчыкі і дзяўчаткі даведаліся, што “божья коровка” па-беларуску гучыць як багоўка, “улиточка” – слімак, а “лакомка” –ласун, ласуха.

А яшчэ дзеці разам разгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у віктарыне, спявалі вядомую песеньку “Дзед-Барадзед”, танчылі пад песню “Бульба”, паглядзелі мультфільм па матывах беларускай народнай казкі “Піліпка” і намалявалі восеньскія пейзажы.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам