ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з Адамам Бабарэкам
Шляхам, што вядзе да мары

Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі

Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі
Іншыя навіны

14 лістапада Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у круглым стале, прысвечаным Берасцейскай Бібліі.

Праблемнае поле круглага стала:

  • Берасцейская Біблія – шэдэўр беларускага кнігадрукавання ХVI ст.
  • Берасцейская друкарня і беларускае кнігадрукаванне XVI ст.
  • Мастацтва беларускіх старадрукаў
  • Беларуская кніжная культура і пісьмовыя традыцыі ў эпохі Рэфармацыі і Рэнесансу
  • Пераклады Бібліі ў Беларусі ў XVI–XVIІІ стст.
  • Факсімільнае выданне кніжных помнікаў як культурна-асветніцкая місія

Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, спецыялісты бібліятэк, архіваў і музеяў, краязнаўцы. Просім праінфармаваць арганізатараў аб сваім удзеле і тэме дакладу да 10 лістапада 2019 г.


Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў.

Месца правядзення: зала адукацыйных тэхналогій (пам. 346).
Час правядзення: 14 лістапада, 14.00–16.00.

Кантакты: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 82.
E-mail: sapega@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Кампетэнтна і падрабязна

21 Ліс 2019

20 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

20 Ліс 2019

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111