ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зацверджаны вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
Заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”

Аншлаг на выстаўцы “Беларусь і Біблія”

Аншлаг на выстаўцы “Беларусь і Біблія”
Іншыя навіны

Выставачны праект “Беларусь і Біблія” атрымаў вялікую папулярнасць – і колькасць наведвальнікаў штодзень узрастае. За адзінаццаць дзён працы выстаўку наведала больш за сем тысяч чалавек.

Самай гарачай, бадай, была нядзеля, 30 верасня, калі колькасць ахвотных пабачыць кніжныя помнікі пераўзышла тысячу чалавек.

Унікальны міжнародны выставачны праект “Беларусь і Біблія” арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Групай даследавання рукапісаў (ЗША). Упершыню ў Беларусі экспануюцца рарытэты сусветнай значнасці, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў. Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю Бібліі ад ранніх каштоўных рукапісаў да нашых дзён.

На выстаўцы дэманструюцца рарытэты з НББ і замежных прыватных збораў. Асноўную частку экспазіцыі складаюць арыгіналы. Да найбольш значных адносяцца піктаграфічныя і клінапісныя таблічкі Месапатаміі (3–2 тыс. гадоў да н.э.), папірусныя фрагменты “Іліяды” Гамера (1 ст. н.э.), байкі Эзопа (1 ст. да н.э. – 1 ст. н.э.), сярэдневяковыя манускрыпты на пергаменце, калекцыя разнастайных тораў, першадрукаваныя біблейскія тэксты, кнігі часоў Рэфармацыі, першыя пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы, паліглоты і ілюстраваныя Бібліі.

Адметна тое, што наведвальнікаў часта сустракаюць самі куратары выставачнага праекта з ЗША, даследчыкі манускрыптаў Скот Кэрал, Дэніс Элен Кэрал і іншыя.

Выстаўка мае вялікую творчую пляцоўку для дзетак, дзе можна навучыцца пісаць гусіным пяром у “рукапіснай майстэрні”, пабыць друкаром і самому надрукаваць старонку з Бібліі Францыска Скарыны, паскладваць пазлы, сфатаграфавацца ў фотазоне “Каўчэг Ноя” і іншае.

У межах выставачнага праекта адбываюцца шматлікія навуковыя мерапрыемствы (лекцыі і круглыя сталы), вельмі запатрабаваныя ў аўдыторыі. Таксама прапануюцца асобныя праграмы для дзяцей на пасяджэннях “Клуба кніжных прафесараў” і музейныя заняткі для школьнікаў.

На выстаўцы цікава ўсім – сардэчна запрашаем!

Навіны

Жыццёвая ісціна

9 Чэр 2023

Юбілейная выстаўка “Жыццёвая ісціна”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Уладзіміра Рыгоравіча Правасуда (1933–2011), праходзіць з 9 чэрвеня па 12 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – новы генеральны дырэктар

6 Чэр 2023

6 чэрвеня міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі новага генеральнага дырэктара – Вадзіма Францавіча Гігіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Фотапраект “Беларусь: чароўныя імгненні” прадстаўлены ў г. Бельцы

6 Чэр 2023

2 чэрвеня ў Цэнтры культуры і моладзі г. Бельцы (Рэспубліка Малдова) прайшла прэзентацыя фотапраекта “Беларусь: цудоўныя імгненні”, падрыхтаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аб распрацоўцы новай рэдакцыі дзяржаўнага стандарту СТБ 7.20/ПР_2 “Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні”

6 Чэр 2023

1 чэрвеня адбылася рабочая нарада кіраўнікоў і спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, рэспубліканскіх і абласных бібліятэк па пытанні распрацоўкі новай рэдакцыі дзяржаўнага стандарту СТБ 7.20/ПР_2 “Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адкрыты збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю

5 Чэр 2023

3 мэтай увекавечання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры Змітраку Бядулю Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры ініцыяваны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка пісьменніку.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам