ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аншлаг на выстаўцы “Беларусь і Біблія”
Прысвячэнне ў першакласнікі

Заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”

Заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”
Іншыя навіны

30 верасня ўдзельнікі “Клуба кніжных прафесараў” сабраліся, каб разам пабачыць унікальныя артэфакты і пазнаёміцца з гісторыяй стварэння, распаўсюджвання і захавання самай вядомай і ключавой кнігі ў гісторыі чалавецтва – Бібліі.

Заняткі праходзілі на міжнароднай выстаўцы “Беларусь і Біблія”, а правялі іх куратары выставачнага праекта з ЗША, даследчыкі манускрыптаў Скот Кэрал і Дэніс Элен Кэрал.

У музейнай экспазіцыі маленькія “прафесары” змаглі пабачыць сапраўдныя старажытныя рукапісы на папірусе і пергаменце, калекцыю тораў, першыя друкаваныя кнігі, пераклады біблейскіх тэкстаў на беларускую і еўрапейскія мовы, прыклады мастацкага афармлення Святога Пісання лепшымі майстрамі XVІ–XXІ стст.

Уражлівым стаў момант, калі дзеці трымалі ў руках і разглядалі пергаментны сувой, якому 300 гадоў!


Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам