ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падарожжа па мацерыках і кантынентах
Усе розныя, усе ўнікальныя

Адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў VII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Іншыя навіны

Пачалася анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў VII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Бібліятэкі і палітыка адкрытага доступу да інфармацыі і ведаў”, якія пройдуць 10–11 лістапада 2011 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Арганізатары кнігазнаўчых чытанняў:

  • Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • Бібліятэчная асамблея Еўразіі;
  • Беларуская бібліятэчная асацыяцыя;
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Плануемыя тэмы для абмеркавання:

  • Удасканаленне заканадаўчай базы і сістэмы дзяржаўнага рэгулявання ў галіне адкрытага доступу да інфармацыі і ведаў.
  • Дзейнасць бібліятэк па рэалізацыі права грамадзян на свабодны доступ да інфармацыі і ведаў.
  • Агульная даступнасць інфармацыі і абарона праў інтэлектуальнай уласнасці.
  • Нацыянальныя і міжнародныя праграмы садзейнічання доступу да інфармацыйных рэсурсаў публічных і спецыяльных бібліятэк.
  • Спрашчэнне доступу да інфармацыі і ведаў пры дапамозе сучасных інфармацыйных тэхналогій.
  • Стратэгія развіцця інфармацыі адкрытага доступу як інструменту міжнароднага супрацоўніцтва.
  • Забеспячэнне рэсурсамі адкрытага доступу для задавальнення запатрабаванняў сацыяльна неабароненых груп насельніцтва.
  • Стварэнне электронных бібліятэк і архіваў, іх узаемадзеянне.
  • Міжбібліятэчнае супрацоўніцтва: традыцыі і перспектывы развіцця ў лічбавым стагоддзі.
  • Навуковае і кадравае забеспячэнне інавацыйнага развіцця бібліятэк.
  • Кніга Беларусі: мінулае, сучаснасць, будучыня.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, адукацыйных, навуковых, вытворчых і іншых устаноў, органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна не пазней за 10 верасня 2011 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Інфармацыйнае пісьмо

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам