14 мая ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося тэматычнае мерапрыемства “Падарожжа па мацерыках і кантынентах”.
Падчас правядзення мерапрыемства дзеці здзейснілі займальнае падарожжа, у ходзе якога ўспомнілі насельнікаў флоры і фаўны Азіі, Афрыкі, Антарктыды, Аўстраліі і іншых цудоўных кантынентаў. Маленькія ўдзельнікі адгадвалі загадкі, адказвалі на займальныя пытанні, вывучалі значэнне і паходжанне сваіх уласных імёнаў.
Юныя наведвальнікі прадэманстравалі геаграфічныя веды ў конкурсе “Паветраныя шарыкі”, выявілі мастацкія здольнасці ў конкурсе “Мульцяшкі” і знаходлівасць у віктарыне “Афрыканскае сафары”.
Завяршылася мерапрыемства ўручэннем каштоўных прызоў і праглядам мультфільма “Ледніковы перыяд”.