ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лясныя рэсурсы планеты: ахова і рацыянальнае выкарыстанне
На хвалі часу, у плыні жыцця

75-гадоў вызвалення Азарыцкага лагера смерці

75-гадоў вызвалення Азарыцкага лагера смерці
Іншыя навіны

18 сакавіка ў бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення вязняў Азарыцкага лагера смерці.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Узаемаразуменне”.

У сакавіку 1944 года непадалёк ад сельскіх населеных пунктаў Азарычы, Дзерць і Падасіннік 9-я армія вермахта арганізавала тры часовыя лагеры – комплекс, вядомы таксама як Азарыцкі лагер смерці. Яго ахвярамі сталі ад 9 000 да 13 000 чалавек – жанчын, дзяцей і старых.

Пра гісторыю стварэння Азарыцкага лагера смерці і яго значнасць ў нямецкай культуры памяці распавялі прафесар Аснабрукскага ўніверсітэта (Германія) Крыстаф Рас і навуковы супрацоўнік фонду “Помнік забітым яўрэям Еўропы” Адам Керпер-Фроніус.

Да памятнай даты прайшла прэзентацыя кнігі “Полесье: трагедия и память: преступления вермахта. Концлагерь «Озаричи », 1944 год”, напісанай вязнямі Азарыч Аркадзем Шкураном і Міхаілам Сінькевічам. Экзэмпляр выдання быў перададзены ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Удзел у мерапрыемствах прынялі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі, начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Апімах, выканаўчы дырэктар Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Астрыд Зам, старшыня міжнароднага грамадскага аб'яднання "Узаемаразуменне" Анжаліка Аношка, намеснік дырэктара Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау Аляксандр Далгоўскі, аўтары прэзентаванай кнігі, валанцёры аб'яднання "Акцыя збавення. Служба справе міру", прадстаўнікі Беларускага саюза грамадскіх аб'яднанняў былых вязняў фашызму "Рэха вайны", журналісты і шырокая публіка.

Падчас мерапрыемстваў працавала выстаўка, дзе было прадстаўлена каля 30 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, сярод якіх кнігі, напісаныя на аснове ўспамінаў вязняў, а таксама мемуары генерала 65-й арміі Паўла Батава, чые падраздзяленні вызвалялі канцлагер "Азарычы", матэрыялы Нюрнбергскага працэсу па ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, навуковыя артыкулы, прысвечаныя даследаванню гэтай праблематыкі.

У працяг экспазіцыі “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць” прайшло адкрыццё выставачных модуляў аб Азарыцкім лагеры смерці.


Больш даведацца пра гісторыю стварэння фашысцкіх “канвеераў смерці”, іх вязняў, а таксама аб расследаваннях злачынстваў вермахта ў пасляваенныя гады можна да 31 сакавіка 2019 г. у атрыуме 2-га паверха.
Дата заканчэння работы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама відэасюжэт тэлеканала "Беларусь 1" «Книгу, посвященную 75-летию освобождения узников Озаричей, презентовали в Минске», рэпартаж тэлеканала СТВ і наш фотарэпартаж:



Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам