ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
75-гадоў вызвалення Азарыцкага лагера смерці
Добра і для многіх: новы раман Гапеева “Пазл”

На хвалі часу, у плыні жыцця

На хвалі часу, у плыні жыцця
Іншыя навіны

14 сакавіка, падчас мерапрыемства ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, прысвечанага Валерыю Маракову, чатыры дзяржаўныя ўстановы распачалі доўгатэрміновы аднаіменны праект, прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

“Праект чатырох”

“Праект чатырох” – гэта ўмоўная ці кодавая назва, якую ўжываюць паміж сабою “гэтыя чатыры”, якія аб’ядналіся для таго, каб плённа і натхнёна рыхтавацца да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, што прыпадае на 2023 год. Ажыццяўляць доўгатэрміновы праект (2019–2023 гг.), папулярызуючы з усіх бакоў і ўсімі магчымымі і нават немагчымымі спосабамі (а менавіта так і трэба папулярызаваць маладнякоўцаў), узяліся:

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
  • Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом «Звязда»”
  • Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

“Па той бок Свіслачы”

“Мы былі так усцешаныя, што на тым баку Свіслачы будуць таксама патрэбныя гэтыя архіўныя матэрыялы”, – шчыра і з усмешкаю прызналася падчас уступнага слова дырэктар літаратурна-мастацкага архіва-музея Ганна Запартыка. І паспела заінтрыгаваць тым, што ў архіў чакаюцца новыя паступленні матэрыялаў, у прыватнасці, з Амерыкі.

Maladniak_1.jpg

Пра значэнне аб’яднання для агульнай справы гаварылі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў і намеснік дырэктара па навуковай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

Maladniak_2.jpg

Падчас мерапрыемства Алесь Суша зрабіў падарунак музею – мультымедыйнае выданне “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, якое ў студзені быў прэзентаваны грамадскасці.

Maladniak_3.jpg

Вядучы бібліёграф НББ Таццяна Лаўрык прэзентавала віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Створаны ён найперш для таго, каб зрабіць агульнадаступнымі і шырока папулярызаваць выданні “Маладняка”, а таксама іншую літаратуру, звязаную з гэтай тэматыкай.

Maladniak_4.jpg

“З фальшам немагчыма існаваць колькі заўгодна”

Адным з выступоўцаў была навуковец, паэтка і перакладчыца Ірына Багдановіч, якая з аспіранцкіх часоў даследуе творчасць рэпрэсаваных. Як згадала даследчыца, гэта пачыналася ў васьмідзясятыя, калі яшчэ не кожны супрацоўнік Акадэміі навук успрымаў і мог вітаць “на ўра” тэму ахвяр сталінізму.

Maladniak_5.jpg

Аднак яна адзначыла, што і тады і цяпер рухала і рухае справай моцнае жаданне спасцігнуць праўду. Бо, як паказвае гісторыя, “з фальшам, няпраўдай немагчыма існаваць колькі заўгодна”, – адзначыла яна.

Што можам мы, нашчадкі, зрабіць дзеля памяці пра тых, хто меў светлыя мары і высокія намеры іх здзейсніць, але не толькі не атрымаў магчымасці здзяйсненняў, але быў асуджаны на смерць? Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, заклікала рабіць як мага больш і працаваць як мага лепш – гэта і будзе падзякай і памяццю.

Maladniak_6.jpg

Па сутнасці так, як гэта атрымалася ў пляменніка Валерыя Маракова, які “зрабіў за два гады тое, што некаторым за жыццё зрабіць не ўдаецца”. Менавіта так пра яго сказаў Дзмітрый Давідоўскі. Даследчык светла згадваў гэтага, як ён жартаўліва дадаў, “крыху нахабнага” Леаніда, які проста спяшаўся паспець зрабіць больш у памяць аб тых, каго несправядліва і наўмысна знішчалі за талент і розум заўчасна.

Maladniak_7.jpg

Імёны ж даследчыкаў гэтай тэмы не знікаюць, а працягваюць з’яўляцца, хаця б, напрыклад, у асобе прысутнай на мерапрыемстве настаўніцы і пісьменніцы Ганны Севярынец, а таксама маладога прадаўжальніка даследаванняў Леаніда Маракова – Антона Рудака, якому цікавая тэма ўсёй сям’і Мараковых.

Maladniak_8.jpg

Гэты прамежак часу, што застаецца да 100-годдзя “Маладняка”, мусіць быць плённым, а “праект чатырох” мае місію натхніць як мага большую колькасць даследчыкаў, асабліва маладых, каб адкрыць тую праўда, якая не дазволіць танцаваць і ладзіць вяселле на касцях ахвяраў, але сакралізуе і ўзвысіць боль рэпрэсаваных для ўзрастання адзінства беларусаў.

Аўтар публікацыі: Аксана Ючкавіч.

Крыніца: Звязда

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам