ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншаванне са 100-годдзем з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бібліятэка – удзельніца круглага стала “Публічныя цэнтры прававой інфармацыі, папулярызацыя і развіццё”

25 цікавых фактаў аб Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

25 цікавых фактаў аб Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

Беларускі алмаз, скарбніца ведаў, захавальніца гісторыка-культурнай спадчыны, рэспубліканскі інфармацыйны, навуковы і сацыякультурны цэнтр і візітная картка Беларусі – як толькі ні называлі бібліятэку нашы чытачы. За векавое існаванне ў нашай установе паспелі пабываць сотні тысяч людзей.

Напярэдадні стагоддзя нам ёсць, чым здзівіць: прадстаўляем вашай увазе топ цікавых фактаў! Праверце сябе, колькі ведаеце менавіта вы?

Агульнае:

1. Нацыянальная бібліятэка з’яўляецца адной з самых вялікіх у свеце: агульная плошча будынка – 113 669 кв. м; агульная вага – 140 тысяч тон. Будынак бібліятэкі ўдвая цяжэйшы за Астанкінскую тэлевежу ў Маскве.

2. Галоўны ўваход у бібліятэку выкананы ў выглядзе старонак разгорнутай кнігі. Будынак у форме каштоўнага каменя задуманы не выпадкова: алмаз, дыямент, а яшчэ дакладней – ромбакубаактаэдр сімвалізуе духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. Праз арыгінальнасць канструкцыі Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўваходзіць у ТОП-50 самых незвычайных будынкаў свету і займае 24-е месца.

3. У будынка нестандартнае падсвечванне: вонкавае электроннае светлавое табло (ВЭСТ) – адно з самых вялікіх рэкламных носьбітаў у Беларусі плошчай 1 440 кв. м. За 15 гадоў існавання бібліятэкі не было ні дня, калі б падсвечванне не ўключалася.

4. Грані ромбакубаактаэдра пакрытыя сеткай з 4 500 святлодыёдных лямп і могуць свяціцца больш чым 16 тысячамі адценняў. У начны час Нацыянальная бібліятэка бачна з космасу!

5. На пачатак 2022 года колькасць карыстальнікаў бібліятэкі перавысіла 200 тысяч! Ва ўстанове камфортныя ўмовы створаны для ўсіх чытачоў. Для слабавідушчых і невідушчых працоўныя месцы аснашчаны спецыяльным абсталяваннем. Некаторыя паслугі можна атрымаць у аддаленым рэжыме.

6. Да паслуг карыстальнікаў – 17 чытальных залаў, якія могуць прыняць больш за 1 500. чалавек.

7. Дастаўка дакументаў ажыццяўляецца праз сучасную сістэму “Тэлеліфт”. Хуткасць дастаўкі складае каля 20 хвілін.

8. Нацыянальная бібліятэка падтрымлівае сувязі і супрацоўнічае з найбуйнейшымі бібліятэкамі свету. На сённяшні дзень “алмаз ведаў” налічвае 47 дзеючых дагавораў аб супрацоўніцтве з бібліятэчнымі і адукацыйнымі ўстановамі замежных краін.

9. Гонарам бібліятэкі з’яўляецца музей кнігі. У выставачнай зале (288 кв. м.) дэманструецца больш за 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя кнігі і старадрукі, рэдкія выданні XV–XXI стст.

10. Прызнаннем укладу Нацыянальнай бібліятэкі ў развіццё беларускай культуры, захаванне і папулярызацыю кніжнай спадчыны з’яўляюцца шматлікія ўзнагароды. Сярод іх – прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2018), спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2012) і інш.

11. У бібліятэцы штогод праходзіць больш за 200 розных мерапрыемстваў, пры гэтым кожнае чацвёртае носіць міжнародны характар. На базе бібліятэкі праходзяць сустрэчы на вышэйшым дзяржаўным узроўні з удзелам кіраўнікоў дзяржаў, кіраўнікоў урадаў, творчыя і навуковыя мерапрыемствы, прэзентацыі і інш. Усяго ў год праходзіць каля 30 мастацкіх праектаў і больш за 200 кніжных выстаў.

Фонды:

12. Аб’ём фонду бібліятэкі перасягнуў дзесяцімільённую мяжу (10,4 млн экз.). Сярод бібліятэк краін СНД па гэтым паказчыку мы займаем трэцяе месца, саступаючы толькі Расійскай дзяржаўнай і Расійскай нацыянальнай бібліятэкам.

13. Фонд уключае друкаваныя выданні, рукапісы, ноты, фільмы, мікракопіі дакументаў, электронныя і інш. матэрыялы, выдадзеныя як у Беларусі, так і ў замежных краінах больш чым на 80 мовах. Каб толькі прагартаць усе дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, з хуткасцю 1 дакумент у 2 хвіліны спатрэбіцца каля 40 гадоў.

14. Нацыянальная бібліятэка стварае электронную бібліятэку, аб’ём якой ужо каля 650 тыс. дакументаў. Гэта самы вялікі збор дакументаў у электронным выглядзе сярод бібліятэк краіны. Каб толькі прагартаць дадзены масіў з хуткасцю 1 старонка ў секунду спатрэбіцца каля паўгода.

15. Для праслухоўвання музычнай калекцыі НББ, якая ўвайшла ў электронную бібліятэку, спатрэбіцца 26 600 гадзін або больш за 3 гады, слухаючы музыку 24 гадзіны ў суткі без перапынку.

16. Сёння бібліятэка дае доступ больш чым да 100 баз даных сусветных вытворцаў. Бібліятэка фарміруе ўласныя і набывае айчынныя і сусветныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы.

17. На сённяшні дзень бібліятэка валодае самай вялікай у краіне калекцыяй рукапісных кніг – больш за 1 тысячу адзінак на старажытнарускай, царкоўнаславянскай, польскай, рускай, лацінскай і інш. мовах.

18. У кнігасховішчы ствараюць асаблівы мікраклімат: у памяшканнях важна падтрымліваць пэўную вільготнасць і тэмпературу. Нарматыў па вільготнасці – 50–60 %, па тэмпературы – 18–21 градус.

А яшчэ ў бібліятэцы можна…

19. Паглядзець кіно. У зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў карыстальнік можа выбраць фільм з шырокай відэатэкі або паглядзець кіно ў рэжыме анлайн.

20. Паслухаць музыку. Песні для меламанаў: у фондах бібліятэкі налічваецца 17 тысяч вінілавых пласцінак. Запісы з іх алічбаваныя і знаходзяцца ў агульнадаступнай гукавой базе. Але знатакі аналагавага гучання могуць паслухаць музыку прама з кружэлкі.

21. Ці нават сыграць на фартэпіяна. Музычныя інструменты ўстаноўлены ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў у спецыяльным пакоі з гукаізаляцыяй.

22. Цікава правесці час нават самым маленькім гасцям бібліятэкі. Пакуль бацькі занятыя, дзяцей дагледзяць педагогі дзіцячага пакоя – пагуляюць у развіваючыя гульні, пачытаюць кнігі ці проста паглядзяць добрыя мультфільмы.

23. Наведаць фізкультурна-аздараўленчы комплекс з трэнажорнай залай і саўнай. Усім, хто клапоціцца пра здароўе, прапануюць цэлы комплекс паслуг!

24. Атрымаць прыемныя ўражанні і пабываць на 73-метровай вышыні. Закрытую і адкрытую аглядныя пляцоўкі і цудоўныя віды на беларускую сталіцу сапраўды варта ўбачыць!

25. Арандаваць залу. У бібліятэцы ёсць як невялікія залы для групавых заняткаў і каворкінгу, так і памяшканні для маштабных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам