ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
25 цікавых фактаў аб Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Незвычайны госць бібліятэкі

Бібліятэка – удзельніца круглага стала “Публічныя цэнтры прававой інфармацыі, папулярызацыя і развіццё”

Бібліятэка – удзельніца круглага стала “Публічныя цэнтры прававой інфармацыі, папулярызацыя і развіццё”
Іншыя навіны

13 верасня ў працяг навукова-практычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-гадовага юбілею Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ), на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага адбыўся круглы стол “Публічныя цэнтры прававой інфармацыі, папулярызацыя і развіццё”.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці. Удзел узялі прадстаўнікі НЦПІ, абласной калегіі адвакатаў, Гродзенскай натарыяльнай акругі, а таксама супрацоўнікі публічных бібліятэк рэгіёна.

У рамках круглага стала былі абмеркаваны перспектывы развіцця і ўдасканалення работы рэспубліканскай сеткі публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ), адзначаны напрамкі ўзаемадзеяння бібліятэк з адвакатамі і натарыусамі ў частцы прававой асветы грамадзян. У ходзе сустрэчы супрацоўнікі ПЦПІ абмяняліся вопытам работы па фарміраванні прававой культуры карыстальнікаў.

Нацыянальную бібліятэку прадставіла галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірына Кукета. У сваім выступленні яна адзначыла ролю Нацыянальнай бібліятэкі як метадычнага і каардынацыйнага цэнтра для ПЦПІ рэспублікі, а таксама азнаёміла з вынікамі статыстычнага маніторынгу дзейнасці цэнтраў за 2021 год.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мудрыя думкі з залы мастацтва

15 Май 2024

Усё ярчэй свеціць вясновае сонца, а зала мастацтва напаўняе сваю прастору святлом мудрасці і прыгажосці, працягваючы рубрыку “Цытата тыдня”. На гэтым тыдні са “шкатулкі” крылатых выразаў знакамітых творцаў бліснуў прамень афарызму, прапанаваны на малюнку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам