ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
У рамках IV Рэспубліканскіх педагагічных чытанняў у бібліятэцы прайшла секцыя для дырэктараў педагагічных каледжаў
Мастак. Рэстаўратар. Мастацтвазнаўца

У бібліятэцы ўшанавалі пераможцаў анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

У бібліятэцы ўшанавалі пераможцаў анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”
Іншыя навіны

24 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў па выніках рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”.

Анлайн-конкурс чытальнікаў, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі, стаў ініцыятывай бібліятэкі сумесна з партнёрамі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Інфармацыйнымі партнёрамі, якія і падрыхтавалі прызы ўдзельнікам, выступілі часопісы “Бярозка” і “Маладосць” (у тым ліку Выдавецкі дом “Звязда”). Конкурс праходзіў з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2020 года.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Cуша. Галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела НББ, сябра аргкамітэта Настасся Жарская распавяла пра асаблівасці правядзення конкурсу.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел сябры журы: дацэнт філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Багдановіч і паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык; а таксама дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік і старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.

Ад інфармацыйных партнёраў конкурсу выступілі намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” Дзмітрый Шулюк і галоўны рэдактар часопіса “Бярозка" Кацярына Каплун, а таксама бібліятэкар Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі Людміла Сяменас, якая таксама ўдзельнічала ў анлайн-конкурсе.

Infarmacyjnyja-partniory.jpg

Дыпломамі і прызамі былі ўзнагароджаны:

  • у катэгорыі 6–9 гадоўАляксандра Рудэнка, Станіслаў Сашко і Вікторыя Кулік;
  • у катэгорыі 10–13 гадоўАрсеній Астаповіч, Захар Прыбыш, Раман Сасноўскі, Цімур Жырны, Ульяна Мурманцава і Ганна Чамаданава;
  • у катэгорыі 14–17 гадоўДар’я Ціханская, Сяргей Бярозка, Анастасія Феданюк, Ягор Троцкі;
  • у катэгорыі ад 18 гадоўМарына Мандзік, Аляксандр Матошка і Вераніка Сакалова.

Прыз глядацкіх сімпатый атрымалі Эліна Рогалева і Іван Скарабагатаў; прызы сімпатый ад часопіса “Маладосць”Арына Колесава і Ягор Кузаўкоў; прыз сімпатый ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”Яраслаў Шчэрбаў і Таццяна Новікава. Таксама былі ўручаны граматы і памятныя прызы пераможцам конкурсу ад Беларускага фонду культуры і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

DMHBL.jpg

Прыемна адзначыць, што ў нашага праекта з’явіўся новы партнёр – Вялікі тэатр Беларусі. Алесь Суша ад імя партнёра ўручыў пераможцам конкурсу запрашэнні на оперу П. Вальдгардта “Кошкін дом” (рэжысёр Д. Пататурка) па матывах аднайменнай казкі С. Маршака.

Цёплую і шчырую атмасферу вечарыны творчымі выступленнямі падтрымалі народны літаратурны тэатр “Жывое слова” пад кіраўніцтвам сябра журы Алесі Сівохінай і ўдзельнікі конкурсу, якія пранікліва чыталі вершы У. Дубоўкі і выконвалі песні на словы паэта. Вельмі сардэчна прагучала музычнае выкананне ўласнага сачынення Таццяны Аржаноўскай, пераможцы конкурсу ў намінацыі “За лепшае музычнае ўвасабленне верша”.

T-Arzanouskaja.jpg

Для ўдзельнікаў мерапрыемства было арганізавана наведванне музея кнігі і агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі.

Вялікі дзякуй усім! Віншуем пераможцаў з узнагародамі!

З творчымі працамі ўдзельнікаў можна азнаёміцца ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына” на Facebook, а таксама ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам