ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Віншуем з 80-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тамару Фёдараўну Загрышаву
Дарогай святла

Каштоўныя набыткі літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча

Каштоўныя набыткі літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча
Іншыя навіны

Працягваем серыю навін пра каштоўныя матэрыялы, якія папоўнілі электронныя фонды Нацыянальнай бібліятэкі. Сёння прадстаўляем п’есу і зборнік вершаў Андрэя Александровіча, алічбаваныя копіі якіх перадаў для віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ўнук пісьменніка Алег Радаслававіч Александровіч.

Творы былі напісаны падчас знаходжання пісьменніка ў папраўча-працоўным лагеры Дудзінка, што на рацэ Енісей у паўночна-заходняй частцы Сібіры. У Алега Радаслававіча захаваўся фотаздымак дзеда тых часоў з подпісам на адваротным баку, які прызначаны жонцы, сыну і дачцэ паэта.

Alieksandrovich-2.jpg

1945 годам датуецца і п’еса “Под небом отчизны” ў чатырох дзеях і шасці карцінах, напісаная для пастаноўкі ў лагерным тэатры. Падзеі твора адбываюцца ў чэрвені 1941 года, калі ў мірнае жыццё маладых людзей, нібы віхор, урываецца вайна.

Alieksandrovich-3.jpg

На жаль, не кожная старонка машынапісу добрай якасці, але змест п’есы, яе ідэя зразумелыя. Цэннасць экзэмпляру надаюць рукапісныя праўкі самога аўтара: рэмаркі, дадаткі, каментары, шмат выкрэсліванняў…

Alieksandrovich-4.jpg

Другі цэнны дар з архіва пісьменніка – копія рукапіснага ГУЛАГаўскага сшытка (1938–1946), творы з якога раней цалкам нідзе не публікаваліся. У сшытак увайшлі вершы “Клятва”, “Ты даруй мне…”, “Міг забыцця”, “Ніколі не забуду”, “Хочацца жыць” і інш. Сярод іх ёсць верш “Пасланне”, які Андрэй Александровіч прысвяціў сваёй дачушцы Карыне. Вершы прасякнуты пачуццём шчымлівай тугі па Радзіме, па жыцці побач з роднымі людзьмі, напоўнены надзей на вяртанне да сваіх блізкіх.

Alieksandrovich-5.jpg

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўдзячны Алегу Радаслававічу за копіі ўнікальных дакументаў, а таксама фотаздымкаў з асабістага архіва сям’і.

З матэрыяламі пра жыццё і творчасць Андрэя Александровіча можна азнаёміцца ў віртуальным раздзеле, створаным да 115-годдзя з дня яго нараджэння ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Не прапусціце нашы далейшыя навіны ў рубрыцы “Да 100-годдзя літаб’яднання «Маладняк»”.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам