ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
У Санкт-Пецярбургу завяршыў працу Форум аб’яднаных культур
Палеская летуценніца

Каштоўныя матэрыялы пра Яўгенію Пфляўмбаўм

Каштоўныя матэрыялы пра Яўгенію Пфляўмбаўм
Іншыя навіны

1 лістапада мы адзначылі 115-годдзе з дня нараджэння паэткі і перакладчыцы Яўгеніі Пфляўмбаўм (1908–1996), у гонар якой Нацыянальная бібліятэка стварыла новы віртуальны раздзел праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Рэсурс папоўнілі каштоўныя матэрыялы з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі).

Падчас працы над віртуальным раздзелам, мы пазнаёміліся з Таццянай Камашыла, унучкай паэта-маладнякоўца і перакладчыка Тодара Кляшторнага (1903–1937), спадкаемцы Яўгеніі Пфляўмбаўм. Таццяна Генадзьеўна дала дазвол на карыстанне асобнымі архіўнымі дакументамі паэткі, якія захоўваюцца ў фондзе № 17 “Максім Лужанін” (вопіс 1) Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі. Дзякуючы такому плённаму супрацоўніцтву копіі дакументаў папоўнілі фотагалерэю рэсурсу, прысвечанага Яўгеніі Эргардаўне, і цяпер даступны любому карыстальніку. (Звяртаем увагу, што напісанне прозвішчаў асоб на фотаздымках даецца згодна з данымі вопісу.)

Сярод дакументаў – сямейныя фотаздымкі паэткі з роднымі і сябрамі, якія набліжаюць да нас яе асобу і час. На здымках побач з Яўгеніяй Пфляўмбаўм і яе мужам Максімам Лужаніным – іх вядомыя сучаснікі і сябры: Якуб Колас, Кандрат Крапіва з жонкай Аленай Атраховіч, Максім Танк, Міхась Лынькоў і інш. Выявы, зробленыя падчас адпачынку, перадаюць шчасце моманту, прыўзняты настрой, праз іх струменіцца цеплыня і душэўнасць. Гледзячы на іх, многія ўзгадаюць сваіх родных на здымках са старых сямейных альбомаў.

Pfliaumbaum-CNB-1.jpg
Максім Танк, Аксана Куляшова (Вечар), Максім Лужанін,
Соф’я Лынькова, Яўгенія Пфляўмбаўм. Нарач, 1954

Прыцягваюць увагу рэдкія фотаздымкі, на якіх можна ўбачыць маці, айчыма і брата Яўгеніі Пфляўмбаўм.

Pfliaumbaum-CNB-2.JPG
Алена Кандратаўна Сакалоўская (Лагун), маці Яўгеніі Пфляўмбаўм, 1930-я гг.

Pfliaumbaum-CNB-3.JPG
Уладзімір Рафаілавіч Сакалоўскі, айчым Яўгеніі Пфляўмбаўм, 1930-я гг.

У рэсурсе таксама прадстаўлены дакументы, лісты і запіскі паэткі з фондаў ЦНБ НАН Беларусі. Найбольш змястоўныя матэрыялы – лісты Яўгеніі Пфляўмбаўм да мужа і брата. Праз радкі адчуваецца эпоха, змрочныя 1930-я і 1940-я гады, сямейныя клопаты і трывога за родных. Кранае ліст маці паэткі, датаваны 1937 годам і адрасаваны дачцэ. Вядома, што Алена Кандратаўна была непісьменная і засвоіць грамату так і не здолела, таму ліст напісаны рукой яе мужа, Уладзіміра Сакалоўскага, айчыма Яўгеніі. Не можа не закрануць і ліст Эргарда Пфлаўмбаўма, бацькі паэткі. Па пэўных абставінах шчаслівае сямейнае жыццё бацькоў Жэні не склалася. У лісце, датаваным 1957 годам, бацька просіць прабачэння ў сваёй ужо дарослай дачкі і звяртаецца з просьбай даслаць фотаздымак: “…теперь хотелось бы видеть твою фотокарточку, и тогда могу уйти на вечный покой. Буду ждать письмо и карточку. Твой отец Эргард Пфлаумбаум. Целую тебя тысячу раз”. У канцы ён указвае свой адрас, куды просіць дасылаць фотаздымак, але адказу Яўгеніі сярод дакументаў вопісу № 1 няма, і ці быў ён увогуле?

Pfliaumbaum-CNB-4.JPG
Фрагмент ліста Алены Сакалоўскай, маці Яўгеніі. 1937

Pfliaumbaum-CNB-5.jpg
Фрагмент ліста Эргарда Пфлаўмбаўма, бацькі Яўгеніі. 09.07.1957

Выказваем падзяку шаноўнай Таццяне Камашыла, а таксама супрацоўнікам цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі за магчымасць карыстацца каштоўнымі дакументамі Яўгеніі Пфляўмбаўм. З дапамогай сямейных архіваў становіцца яшчэ больш зразумелы час і абставіны жыцця нашых пісьменнікаў.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам