ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Адкрыццё выставы, прысвечанай натарыяту Беларусі
Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу

“Арыстакратка беларускай паэзіі”: новы віртуальны рэсурс

“Арыстакратка беларускай паэзіі”: новы віртуальны рэсурс
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” стварыла новы віртуальны рэсурс, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння паэткі і перакладчыцы Яўгеніі Пфляўмбаўм.

Сёння, 1 лістапада, мы адзначаем юбілей прадстаўніцы жаночай маладнякоўскай паэзіі Яўгеніі Эргардаўны Пфляўмбаўм (1908–1996), адной з таленавітых і яскравых удзельніц літаб’яднання “Маладняк”, якая ўваходзіла ў склад яго кіраўніцтва. Яе імя стаіць у адным шэрагу з імёнамі вядомых беларускіх пісьменнікаў 1920-х гадоў, удзельнікамі згуртавання, якія высока ацэньвалі яе творчасць. Прыемна адзначыць, што Яўгенія Пфляўмбаўм з’яўлялася нашай калегай: у пачатку 1930-х яна працавала бібліёграфам Кніжнай палаты пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР.

Інтэлігентная, тонкая і далікатная паэтка з незвычайным для беларусаў, “матыльковападобным” прозвішчам, Яўгенія Пфляўмбаўм змагла вытрымаць і пераадолець складаныя перыпетыі лёсу, прайсці шлях ад поўнага забыцця да трыумфальнага вяртання і пакінуць значны след у беларускай паэзіі. Яе вершы, якія доўгі час існавалі толькі на чарнавіках, схаваных у скрынках стала, у наш час зноў гучаць і знаходзяць прыхільнікаў, а імя паэткі ўсе часцей можна пачуць на літаратурных імпрэзах і ў кніжных крамах, сустрэць на старонках газет і часопісаў. Паэзія Яўгеніі Пфляўмбаўм нікога не пакіне абыякавым: радкі кранаюць і ўзрушваюць, падштурхоўваюць да роздуму і разважанняў, даюць адказы на пытанні і адначасова ставяць новыя.

Pfliaumbaum-1.jpg
Яўгенія Пфляўмбаўм у 1920-я гг.

У межах віртуальнага праекта ўвазе карыстальнікаў прадстаўлены матэрыял пра жыццё і творчасць Яўгеніі Пфляўмбаўм. Тут сабраны выказванні і ўспаміны пра паэтку яе сучаснікаў, крытыкаў і калег, змешчаны фрагменты каштоўнай і кранальнай перапіскі паэткі з мужам, вядомым пісьменнікам і таксама выхадцам з кагорты маладнякоўцаў, Максімам Лужаніным (сапраўднае імя – Аляксандр Амвросьевіч Каратай, 1909–2001).

Pfliaumbaum-2.jpg
Максім Лужанін, Пятро Глебка з жонкай і дачкой, Яўгенія Пфляўмбаўм і Кандрат Крапіва. Каралішчавічы. 1950-я гг.
З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

Віртуальны рэсурс дазволіць пазнаёміцца з поўным тэкстам паэтычнага зборніка “Вершы” (1926), дэбютным калектыўным выданнем, падрыхтаваным у сааўтарстве з сяброўкамі-маладнякоўкамі Зінаідай Бандарынай (1909–1959) і Наталляй Вішнеўскай (1907–1989).

Для даследчыкаў і ўсіх, каго цікавяць асоба і творчасць паэткі і перакладчыцы Яўгеніі Пфляўмбаўм, будуць карыснымі поўныя тэксты артыкулаў сучасных аўтараў  – Аксаны Данільчык і Людмілы Сільновай, размешчаныя з іх дазволу.

Яшчэ большую каштоўнасць рэсурсу надае фотагалерэя, створаная з дапамогай партнёраў праекта – Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (фонд № 140, вопіс 2).

Pfliaumbaum-3.jpg
Валерый Маракоў, Янка Бобрык і Яўгенія Пфляўмбаўм гартаюць кніжкі бібліятэчкі “Маладняка”. Мінск, 1925 г.
З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

У фотагалерэю ўвайшлі сямейныя фотаздымкі, фота з калегамі і сябрамі, копіі лістоў, разнастайных віншавальных паштовак, тэлеграм і запрашэнняў, аўтографаў і дароўных надпісаў у кнігах з асабістай бібліятэкі Лужаніных. Сапраўдную цікавасць выклікаюць “чарнавікі душы” Яўгеніі Пфляўмбаўм: копіі яе рукапісаў, фрагменты з запісных кніжак з вершаванымі накідамі і перакладамі твораў Дж. Байрана, Т. Табідзэ, М. Рыльскага, Г. Ахматавай, У. Сыракомлі. Увазе карыстальнікаў рэсурсу прадстаўлены рукапіс успамінаў Яўгеніі Пфляўмбаўм “Расла туга па Беларусі”, якія яна занатавала, рыхтуючыся да інтэрв’ю карэспандэнту газеты “ЛіМ” у 1989 годзе. Даследчыкам даецца магчымасць спампоўваць усе фотаматэрыялы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальнікаў дакументаў.

Pfliaumbaum-4-5.jpg
Я. Пфляўмбаўм “Я не з анёльскіх вітражоў...” 1973. Са зборніка “Сувой жыцця”
Г. Ахматава “Мы з табою, друг мой, не падзелім…” Пераклад з рускай мовы Я. Пфляўмбаўм. 1950-я гг.
З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

Pfliaumbaum-6-7.jpg
Навагодняя віншавальная паштоўка Яўгеніі Пфляўмбаўм і Максіма Лужаніна ад пісьменніка Анатоля Клышкі. 31.12.1992.
З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

Раздзел “Ушанаванне памяці Яўгеніі Пфляўмбаўм” пазнаёміць з інфармацыяй пра мерапрыемствы, якія ладзіліся ў гонар паэткі ў наш час. Так, адной з апошніх падзей стала выданне зборніка “Сонца”, які прадстаўляе выбраную паэзію Яўгеніі Эргардаўны, у тым ліку творы 1920-х – 1930-х гадоў, якія аўтар не ўключала ў свае папярэднія выданні. Укладальніцай кнігі выступіла Аксана Данільчык, даследчыца творчасці паэткі.

Pfliaumbaum-8.jpg

Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”: да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк” рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і газетай “Літаратура і мастацтва”.

Нагадваем, што ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 18 кастрычніка па 3 снежня працуе кніжная выстаўка “«Маладняк» – старонка гісторыі беларускай літаратуры”

Запрашаем да знаёмства з віртуальным праектам і яго новым раздзелам, прысвечаным Яўгеніі Пфляўмбаўм. Праект прадстаўлены на беларускай і рускай мовах.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам