ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіВіртуальнае падарожжа з Янкам МаўрамПадарожжа на Вогненную Зямлю (аповесць “Сын вады”, 1927)Кароткая даведка пра Вогненную Зямлю
Кароткая даведка пра Вогненную Зямлю

Кароткая даведка пра Вогненную Зямлю

Вогненная Зямля (ісп. Tierra del Fuego) – архіпелаг на поўдні Паўднёвай Амерыкі, у састаў якога ўваходзяць каля 40 000 астравоў. Вогненная Зямля аддзелена ад Паўнёвай Амерыкі Магеланавай пратокай, ад Антарктыды – пратокай Дрэйка. Сукупная плошча ўсіх астравоў складае каля 74 тысяч км², аднак больш за палову – 48 тысяч км² – выпадае на тэрыторыю самага вялікага з іх – Ісла-Грандэ. Гэты востраў падзелены паміж Аргенцінай і Чылі, і менавіта Чылі належыць большая частка архіпелага. На Ісла-Грандэ знаходзіцца самы паўднёвы горад планеты – Ушуая.

Больш за 10 тысяч гадоў таму на Вогненнай Зямлі з’явіліся першыя людзі. У ХVI стагоддзі партугальскі мараплавец Магелан наведаў гэтыя мясціны ў час свайго сусветнага падарожжа; ён лічыў, што гэтыя астравы – паўночная частка невядомай Паўднёвай зямлі (Terra Australis Incognita). Мясцовыя жыхары палілі па начах агні, і падарожнікі, вырашыўшы, што гэта агні вулканаў, назвалі месца Вогненнай Зямлёй.

У сярэдзіне XIX стагоддзя Вогненная Зямля была каланізавана еўрапейцамі, у выніку чаго мясцовыя жыхары зніклі. У наш час чыстакроўных мясцовых жыхароў фуэгінаў не існуе: апошні прадстаўнік мясцовага племені памёр у 1999 годзе.

Бібліятэкарам