БАРАЦЬБА ВОЛЬНАЯ

Вольная барацьба (англ. freestyle wrestling) – адзін з відовішчных відаў спартыўнай барацьбы, які праводзіцца на мяккім дыване. Барэц з прымяненнем захопаў, кідкоў, пераваротаў і падножак стараецца пакласці саперніка на абедзве лапаткі або пераўзысці яго па набраных балах. Галоўнае адрозненне ад класічнай (грэка-рымскай) барацьбы заключаецца ў тым, што дазволена актыўнае выкарыстанне ног пры выкананні пэўнага прыёму.

Гісторыя ўзнікнення і развіццё вольнай барацьбы

Дакладная дата ўзнікнення гэтага відовішчнага віду спорту і яго родапачынальнік невядомы. Гісторыкі мяркуюць, што з’явілася вольная барацьба нашмат пазней грэка-рымскай і адрознівалася больш жорсткімі прыёмамі.

Большасць даследчыкаў лічаць радзімай гэтага віду спорту Ланкашыр (Англія). Да нашых дзён захаваліся некаторыя пісьмовыя крыніцы, датаваныя XVIII стагоддзем, у якіх згадваецца, што падобныя народныя ігрышчы праводзіліся ў гэтым графстве.

Ланкашырская барацьба.
Крыніца: https://srrb.ru

Прыёмы ў ланкашырскай барацьбе.
Крыніца: https://srrb.ru


Частка даследчыкаў з такой высновай не згаджаецца і прыводзіць важкія (з іх пункту гледжання) довады, што родапачынальнікамі вольнай барацьбы варта лічыць амерыканцаў, так як яны ў XIX стагоддзі сталі развіваць еўрапейскае адзінаборства па двух напрамках: кэтч (аматарскі варыянт) і рэстлінг (прафесійная барацьба).

У 1904 г. кэтч быў прызнаны алімпійскім відам спорту, а затым са змененай назвай – free style wrestling (вольная барацьба) – уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у Сэнт-Луісе (ЗША).

Барацьба на Алімпіядзе ў Сэнт-Луісе. 1904.
Крыніца: http://olimp-history.ru

Многія краіны адмовіліся ад удзелу, таму што ніхто з барцоў, акрамя амерыканскіх спартсменаў, не быў знаёмы з гэтым відам барацьбы. Каб алімпійскі турнір не быў сарваны, чэмпіянат краіны па патрабаванні гаспадароў Алімпіяды-1904 быў арганізаваны як алімпійскае спаборніцтва. Тым не менш пачатак быў пакладзены: за выключэннем гульняў у Стакгольме (1912), вольная барацьба нязменна ўваходзіць у алімпійскую праграму. Доўгі час менавіта прадстаўнікі ЗША заставаліся алімпійскімі чэмпіёнамі па вольнай барацьбе ў розных вагавых катэгорыях: акрамя іх амаль ніхто гэтым відам спорту не захапляўся. Такое становішча змянілася толькі гадоў 50 таму.

Першы Міжнародны саюз барцоў (Internationaler Ring Verband) быў створаны напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Стакгольме ў 1912 г.

Падчас Алімпійскіх гульняў у Антвэрпэне (Бельгія) у 1920 г. МАК рэкамендаваў стварыць незалежныя федэрацыі для кожнага віду спорту. Такім чынам, Міжнародная федэрацыя аматарскай барацьбы (англ. International Amateur Wrestling Federation – IAWF) была створана ў 1921 г. у час Алімпійскага кангрэса МАК у Лазане.

У 1929 г. у Парыжы быў праведзены першы чэмпіянат Еўропы, у рамках якога прынята агульнае для ўсіх краін правіла – адзін спартсмен ад краіны на кожную катэгорыю вагі, а таксама ўведзена адзіная спартыўная экіпіроўка, дзеючая і дагэтуль (барцоўкі, шорты і майка).

Швед Івар Юхансан першым у свеце стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам, атрымаўшы перамогі ў вольным (Лос-Анджэлес, 1932) і класічным (Лос-Анджэлес, 1932; Берлін, 1936) стылях барацьбы.

Юхансан, трохразовы алімпійскі чэмпіён.
Крыніца: http://maxpark.com

K W Gullers. Івар Юхансан кіруе трэніроўкай барцоў. 1953 г.
Крыніца: http://www.gpedia.com


Падчас Другой сусветнай вайны еўрапейскія спаборніцтвы былі прыпынены, а ў пасляваенныя гады праводзіліся толькі два чэмпіянаты Еўропы па вольнай барацьбе (Стакгольм, 1946, Стамбул, 1949).

У 1950 г. паводле рашэння кангрэса Міжнароднай федэрацыі барацьбы ўпершыню адбылося першынство свету.

У 1951 г. была створана Міжнародная федэрацыя аб’яднаных стыляў барацьбы – ФІЛА (фр. Federation Internationale des Luttes Associees – FILA). На сённяшні дзень ФІЛА, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў вольнай і грэка-рымскай барацьбы пяці кантынентаў, – адна з найбуйнейшых і самых уплывовых міжнародных спартыўных арганізацый.

Юхан Рыхтгоф. Швецыя. Першы чэмпіён Еўропы 1929 г. (звыш 87 кг).
Крыніца: https://ru.wikipedia.org

Бертыль Антансан. Швецыя. Першы чэмпіён свету 1951 г. (звыш 87 кг).
Крыніца: https://ru.wikipedia.org


У 1956 г. быў уведзены розыгрыш Кубка свету па вольнай барацьбе.

З 1968 г. сталi праводзіцца першынствы свету па вольнай барацьбе для юнакоў 15–18 гадоў, якія спрыяюць яшчэ большай папулярызацыі гэтага стылю сярод моладзі.

Гісторыя развіцця жаночай вольнай барацьбы

Джозі (Джозэфіна) Уолфорд-Блат (Мінерва). Фота з рэсурсу Wikipedia
Крыніца: https://fscclub.com

Гісторыя развіцця жаночай вольнай барацьбы звязана са спартыўнай цыркавой барацьбой. У канцы XIX стагоддзя на цыркавых арэнах з’яўляюцца жанчыны-барцы. У 1890-х гг. жаночыя паядынкі па барацьбе праводзіліся ў цырку Les Folies Bergeres у Парыжы і карысталіся павышанай цікавасцю ў публікі.

У 1891 г. нью-ёркская "Поліс-газета" правяла чэмпіянат па жаночай барацьбе. У зале Geoghegan's Bastille of the Bowery сустрэліся міс Эліс Вільямс і міс Сэдзі Морган, апранутыя ў трыко і коратка стрыжаныя.

У 1892 г. амерыканка Джозі Уолфард (Josephine Schauer Blatt) з’явілася на барцоўскіх арэнах і заставалася непераможнай да канца XIX стагоддзя. Яна лічыцца першай жанчынай-барцом, якая перайшла з падмосткаў тэатраў бурлеска на барцоўскі дыван, і першай чэмпіёнкай свету па барацьбе.

У пачатку XX стагоддзя ў Германіі, Францыі і Італіі з’явіліся каманды жанчын-барцоў, якія ўдзельнічалі ў так званых чэмпіянатах свету і Еўропы. З тых часоў захавалася нямала паштовак і групавых здымкаў з камандамі жанчын-барцоў.


Першы чэмпіянат свету па вольнай барацьбе сярод жанчын адбыўся ў нарвежскім Лёрэнскугу ў 1987 г. Разыгрываліся медалі ў 9 вагавых катэгорыях.

Сюй Ван (Xu Wang). Кітай. Першая алімпійская чэмпіёнка 2004 г. (да 72 кг)
Крыніца: http://kz.china-embassy.org

У 1997 г. МАК прыняў рашэнне аб уключэнні жаночай барацьбы ў выглядзе паказальных выступленняў на гульнях XXVII Алімпіяды (2000). Усеагульнае прызнанне жаночая вольная барацьба атрымала ў 2004 г. – яна была ўключана ў праграму Алімпіяды ў Афінах як самастойная дысцыпліна.


Гісторыя развіцця вольнай барацьбы на тэрыторыі Беларусі

Развіццё вольнай барацьбы на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з 1948 г. Першымі прадстаўнікамі гэтага віду спорту сталі выхадцы з класічнай барацьбы.

Станаўленнем вольнай барацьбы ў рэспубліцы займаюцца заслужаны трэнер СССР і БССР Баляслаў Міхайлавіч Рыбалка і дацэнт кафедры спартыўных адзінаборстваў Павел Васільевіч Грыгор’еў.

Браты-барцы Алег і Ігар Караваевы
Крыніца: https://www.pressball.by

Паступова ў рэспубліцы ствараецца калектыў маладых барцоў, якія спецыялізуюцца ў вольнай барацьбе: Ігар Караваеў, Іван Лосік, Мікалай Аксёнаў, Ізя Гейман, Аляксандр Кацовіч, Міхаіл Шабета, Эрнст Зельдзін і Якаў Рыўкін.

На першынстве Савецкага Саюза ў 1958 г. Ігар Караваеў і Ігар Лосік заваявалі адпаведна бронзавы і сярэбраны медалі.

У гэты час пачынае сваю спартыўную кар’еру цяжкавагавік Аляксандр Мядзведзь.

Сур’ёзнага поспеху дасягнулі нашы барцы ў 1961 г. на чэмпіянаце СССР, заваяваўшы 2-е агульнакаманднае месца. Аляксандр Мядзведзь і Уладзімір Лятун сталі чэмпіёнамі, Іван Лосік узяў сярэбраны медаль, а Аляксандр Кацовіч і Мікалай Аксёнаў – бронзавыя.



Аляксандр Васільевіч Мядзведзь дабіўся выдатных спартыўных поспехаў. Ён – трохразовы пераможца Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), сяміразовы чэмпіён свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969, 1970, 1971), трохразовы чэмпіён Еўропы (1966, 1968, 1972).

У сярэдзіне 1970-х гг. у зборнай краіны з’яўляюцца новыя перспектыўныя барцы – Васіль Сюльжын і Віктар Зільберман.

Васіль Сюльжын – лепшы вучань заслужанага трэнера СССР і БССР Лазара Шапіры, у Тэгеране (1973) становіцца чэмпіёнам свету і двойчы заваёўвае залатыя ўзнагароды чэмпіянату Еўропы (Катавіцы, 1972; Лазана, 1973). Заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі па вольнай барацьбе сёння сам трэніруе барцоў.

Віктар Зільберман – сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (Лазана, 1973), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (Стамбул, 1974), уладальнік Кубка Еўропы (Таледа, 1977). З 1977 г. жыве ў Манрэалі.

Аляксандр Мядзведзь
Крыніца: http://www.minsksport.by

Васіль Сюльжын
Крыніца: http://wrestling.by

Віктар Зільберман
Крыніца: http://cyclowiki.org


Маючы вялікі міжнародны вопыт, Аляксандр Мядзведзь многа і плённа працаваў у якасці трэнера зборнай каманды БССР і СССР (1972–1992). Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле беларускія барцы вольнага стылю дабіліся высокіх спартыўных вынікаў на міжнароднай арэне: Сяргей Смаль – сярэбраны прызёр ХХV Алімпійскіх гульняў, неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы; Вугар Аруджаў – бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Барселоне 1992 г., сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1993 г., чэмпіён Еўропы 1995 г., сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1992 г.; Уладзімір Мацюшэнка – сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1994 г.; Аляксей Мядзведзеў – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Атланце 1996 г., прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Сяргей Смаль
Крыніца: http://wrestling.by

Вугар Нарыман аглы Аруджаў
Крыніца: https://infosport.ru

Аляксей Мядзведзеў
Крыніца: http://mk.by


Аляксей Куцэнка – адзін з заснавальнікаў спартыўнай барацьбы ў Беларусі, больш за чвэрць стагоддзя стаяў ля руля зборнай БССР. Куцэнка і сам цудоўна змагаўся. На працягу спартыўнай кар’еры стаў дванаццаціразовым чэмпіёнам БССР па розных відах барацьбы – грэка-рымскай, вольнай і самба. Ён з’яўляецца срэбраным прызёрам чэмпіянату СССР у камандным першынстве, чатырохразовым чэмпіёнам Узброеных сіл СССР.

Іграючы” трэнер Аляксей Куцэнка і яго вучні
Крыніца: кніга «Борьба за жизнь и жизнь в борьбе»

Аляксей Рыгоравіч, як трэнер зборнай СССР (1950–1955), БССР (1948–1978) і галоўны трэнер спартыўнага таварыства “Дынама” (1966–1970) падрыхтаваў 76 майстроў спорту і 18 майстроў міжнароднага класа. Ён стаў першым з беларускіх спецыялістаў па вольнай барацьбе, якому было прысвоена званне заслужанага трэнера БССР.


Гісторыя вольнай барацьбы ў Беларусі на сучасным этапе

У 1993 г. беларускія спартсмены дэбютавалі пад сцягам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь на чэмпіянаце Еўропы ў Стамбуле і занялі выніковае 7-е месца.

Найвышэйшых дасягненняў на міжнароднай арэне дабіліся Герман Кантоеў (першы чэмпіён свету ў суверэннай Беларусі, 2001, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету, 1998), Мурад Гайдараў (сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў, 2008, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету, 2003, шматразовы чэмпіён Еўропы, 2002–2014 ), Руслан Шэйхаў (чэмпіён свету, 2006) і Рызван Гаджыеў (чэмпіён свету, 2007).

Герман Кантоеў
Крыніца: http://gushvsm.ykt.ru

Мурад Гайдараў
Крыніца: https://naviny.by


У 1990-х гг. ФІЛА афіцыйна апавясціла Беларускую федэрацыю барацьбы аб неабходнасці развіцця жаночай барацьбы.

У развіццё гэтага віду барацьбы ў Беларусі ўнёс вялікі ўклад гродзенскі трэнер Сяргей Шкрадзюк. Дзякуючы яго намаганням і дапамозе Аляксандра Мядзведзя ў 1998 г. была створана каманда жанчын-барцоў. З яе першага складу толькі Васіліса Марзалюк перайшла на прафесійны ўзровень.

Сяргей Рыгоравіч Шкрадзюк
Крыніца: https://sport.tut.by
“Нашы дзеўкі змагаюцца, як мужыкі”. Як трэнер-энтузіяст развівае жаночую барацьбу ў глыбінцы

На пачатковым этапе існавання каманды ўзнікалі фінансавыя цяжкасці, і Сяргей Рыгоравіч вазіў сваіх выхаванак на міжнародныя спаборніцтвы, укладваючы ўласныя сродкі.

Першай з дзяўчат дабілася поспеху на міжнароднай арэне Вольга Хілько (вагавая катэгорыя 63 кг): у 2005 г. яна заваявала бронзу чэмпіянату свету і стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы.

У 2012 г. уварвалася ў сусветную эліту Ванэса Каладзінская, першай з беларускіх дзяўчат прабіўшыся на Алімпіяду ў Лондане, а праз паўтара месяца яна стала мацнейшай (вагавая катэгорыя – да 48 кг) на чэмпіянаце свету ў Альберта (Канада). У 2017 г. у Парыжы бабруйчанка стала двухразовай чэмпіёнкай свету (вагавая катэгорыя – да 53 кг), а ў сербскім горадзе Нові-Сад – чэмпіёнкай Еўропы. У гэтай вагавай катэгорыі яна па-ранейшаму застаецца лідарам зборнай Беларусі, заваяваўшы сярэбраны і бронзавы медалі на чэмпіянатах Еўропы (Каспійск, 2018, Бухарэст, 2019).

Вольга Хілько
Крыніца: http://wrestling.by

Ванэса Каладзінская
Крыніца: http://www.aif.by


Гамяльчанка Марыя Мамашук упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі ў жаночай барацьбе (вагавая катэгорыя – да 63 кг) выйграла срэбра ў Рыа-дэ-Жанейра (2016). Працягнула бліскуча выступаць на еўрапейскіх першынствах, стаўшы чэмпіёнкай ў 2015 г. (вагавая катэгорыя – да 69 кг), затым – сярэбраным і бронзавым прызёрам (2016–2017).

Васіліса Марзалюк – змагар з велізарным вопытам (вагавая катэгорыя – да 72 кг). Заваявала шматлікія тытулы: шматразовая чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы (2011 і 2013), бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (2011 і 2013), пераможца турніру на прызы Аляксандра Мядзведзя (2014). (Артыкул пра Васілісу Марзалюк)

Паспяхова ўліліся ў нацыянальную зборную ўчарашнія юніёркі Ірына Курачкіна – сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (2014), Ксенія Станкевіч – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (2019), Анастасія Гучок – чэмпіёнка Еўропы (2013), шматразовая чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь, маладзёжных першынстваў Еўропы і свету, пераможца турніру на прызы Аляксандра Мядзведзя (2014) і іншыя маладыя спартсменкі.

Фінальная схватка Ірыны Курачкінай на чэмпіянаце Еўропы ў Каспійску
Крыніца: https://www.sb.by

Анастасія Гучок
Крыніца: http://wrestling.by


Поспехі сучаснай жаночай барацьбы ў Беларусі шмат у чым звязаны з імем Алега Якаўлевіча Райхліна. Пад яго кіраўніцтвам жаночая барацьба ў Беларусі сёння з’яўляецца адным з самых паспяховых відаў спорту: перспектыўная моладзь імкнецца патрапіць у галоўную каманду краіны, каб быць у ліку лепшых спартсменаў-барцоў. (Артыкул пра Алега Райхліна)

Алег Якаўлевіч Райхлін
Крыніца: http://wrestling.by


Дасягненні беларускіх барцоў-“вольнікаў” на важнейшых стартах

Алімпійскія гульні

Год выступлення Залаты медаль Сярэбраны медаль Бронзавы медаль
1992 Сяргей Смаль Вугар Аруджаў
1996 Аляксей Мядзведзеў
2008 Мурад Гайдараў
2016 Марыя Мамашук

I Еўрапейскія гульні

Год выступлення Залаты медаль Сярэбраны медаль Бронзавы медаль
2015 Васіліса Марзалюк Аляксей Шамараў Марыя Мамашук
Надзея Шушко
Вераніка Іванова

Бясспрэчна, самы паспяховы і выдатны беларускі спартсмен па вольнай барацьбе – Аляксандр Васільевіч Мядзведзь. (Артыкул пра Аляксандра Мядзведзя)

Аляксандр Васільевіч Мядзведзь
Крыніца: www.wrestrus.ru


За асаблівыя заслугі перад алімпійскім рухам узнагароджаны алімпійскім ордэнам. Удастоены прыза ЮНЕСКА “За высакароднасць у спорце”. (Артыкул пра сумленны паядынак Аляксандра Мядзведзя) У 2005 г. быў прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя і ўведзены ў Залу спартыўнай славы барацьбы.

Пачынаючы з 1970 г. штогод у Мінску, у сталічным Палацы спорту, праводзяцца міжнародныя турніры на прызы Аляксандра Мядзведзя. (Артыкул пра турнір на прызы Аляксандра Мядзведзя).

Беларуская федэрацыя барацьбы

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя барацьбы” было створана ў 1993 г.

Федэрацыя вядзе актыўную працу па папулярызацыі відаў адзінаборстваў, ствараючы новыя школы і клубы для навучання барацьбе.

Афіцыйны сайт ГА “Беларускай федэрацыі барацьбы” http://www.wrestling.by

Склад мужчынскай нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе

Склад жаночай нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе


Чэмпіёны і прызёры I Еўрапейскіх гульняў

Залаты медаль:

Васіліса Марзалюк – вагавая катэгорыя да 75 кг.

Васіліса Марзалюк. Золата
Крыніца: https://sputnik.by

Нарадзілася ў Лагойску 23 чэрвеня 1987 г. Спартыўныя дасягненні: чэмпіёнка I Еўрапейскіх гульняў 2015 г. у Баку (да 75 кг), трохразовая ўладальніца бронзавых медалёў чэмпіянатаў свету ў Стамбуле, 2011 (да 72 кг), Стратконе 2012 (да 72 кг), Лас-Вегасе, 2015 (да 75 кг), двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы ў Дортмундзе, 2011 г. (да 72 кг) і Вантаа, 2014 (да 75 кг), чатырохразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы ў Варне, 2005 (да 72 кг), Тбілісі, 2013 (да 72 кг), Рызе, 2016 (да 75 кг) і Каспійску, 2018 (да 76 кг). (Артыкул пра Васілісу Марзалюк)


Сярэбраны медаль

Аляксей Шамараў – вагавая катэгорыя да 125 кг.

Аляксей Шамараў. Срэбра
Крыніца: https://ru.wikipedia.org

Нарадзіўся ў Калінінградзе 16 жніўня 1982 г. У 2008 г. Аляксей прыняў рашэнне выступаць за Беларусь. Спартыўныя дасягненні: чэмпіён свету 2011 г. у Стамбуле (да 120 кг), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2011 г. у Дортмундзе (да 120 кг), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2010 г. у Баку (да 120 кг), віцэ-чэмпіён I Еўрапейскіх гульняў 2015 г. у Баку (да 125 кг), трохразовы чэмпіён Кубка свету ў Краснаярску, 2007 г., Баку, 2012 г., Лос-Анджэлесе, 2014 г. (да 120 кг), сярэбраны прызёр Кубка свету ў Баку, 2003 г. (да 96 кг), двухразовы пераможца міжнароднага турніру “Гран-пры на прызы Івана Ярыгіна”.


Бронзавыя медалі:

Марыя Мамашук – вагавая катэгорыя да 63 кг.

Марыя Мамашук. Бронза
Крыніца: www.noc.by

Нарадзілася 31 жніўня 1992 г. у Гомелі. Спартыўныя дасягненні: віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2016 г. у Рыа-дэ-Жанейра (да 63 кг), чэмпіёнка Еўропы 2016 г. у Рызе (да 69 кг), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2014 г. у Вантаа (да 63 кг) і 2017 г. у Нові-Сад (да 69 кг), бронзавы прызёр I Еўрапейскіх гульняў 2015 г. у Баку (да 63 кг). (Артыкул пра Марыю Мамашук)


Надзея Шушко – вагавая катэгорыя да 53 кг.

Надзея Шушко. Бронза
Крыніца: www.noc.by

Нарадзілася 28 сакавіка 1990 г.

Спартыўныя дасягненні: бронзавы прызёр I Еўрапейскіх гульняў 2015 г. у Баку, чэмпіёнка міжнароднага турніру “Гран-пры на прызы А.В. Мядзведзя”, 2014 г., прызёр міжнародных турніраў “Гран-пры на прызы Івана Ярыгіна” (2015) і “Голдэн Гран-пры ў Баку” (2014).


Вераніка Іванова – вагавая катэгорыя да 60 кг.

Вераніка Іванова. Бронза
Крыніца: http://www.sportfpb.by

Нарадзілася 24 верасня 1996 г. у Магілёве.

Спартыўныя дасягненні: бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2018 г. (62 кг), бронзавы прызёр I Еўрапейскіх гульняў 2015 г. у Баку (да 60 кг).



Крыніцы інфармацыі, выкарыстаныя ў праекце

Кнігі:

  1. Авилов, В. И. Игрища, борьба, кулачный бой на Великой Руси : древние традиции боевого физического воспитания / В. А. Авилов, С. Харахордин. – М. : Профит Стайл, 2012. – 173 с.
  2. Геллер, Е. М. Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер ; кн. издана под эгидой Объединённой Ассоциации Восточноевропейских евреев. – New York : Gitel Publishing, 2011. – 526 с.
  3. Джинова, З. П. Все об Олимпийских играх : Рек. указ. лит. / З. П. Джинова. – Москва : Книга, 1979. – 63 с.
  4. Дмитрук, П. Ф. Борцы классического стиля на международной арене. – Минск : Беларусь, 1974. – 207 с.
  5. Куценко, А. Г. Борьба за жизнь и жизнь в борьбе / А. Г. Куценко. – Минск : Кнігазбор, 2009. – 215 c.
  6. Куценко, А. Г. К вершинам мастерства : Записки тренера по борьбе / А. Г. Куценко. – Минск : Беларусь, 1968. – 61 с.
  7. Максимович, В. А. История развития греко-римской борьбы в Республике Беларусь : учеб. пособие по курсу / В. А. Максимович [и др.]. – Гродно : ГрГУ, 2004. – 174 с.
  8. Марголин, Л. М. На ковер вызывается… : размышления о спорте и судьбе / Л. Марголин. – Гомель : Барк, 2004. – 38 с.
  9. Медведь, А. А. Вольная борьба : учеб. пособие для студентов-спортсменов / А. А. Медведь. – Минск : БГУИР, 2000. – 70 с.
  10. Преображенский, С. А. В жарких схватках : Борьба на Олимпиадах / С. А. Преображенский. – Москва : Сов. Россия, 1979. – 188 с.
  11. Рудницкий, В. И. Борьба классического стиля / В. И. Рудницкий, Г. Ф. Мисюк, Н. Н. Нижибицкий. – Минск : Полымя, 1990. – 147 с.
  12. Рудницкий, В. И. Основы методики обучения и тренировки : [учеб.-метод. разраб. / авт.-сост.: В. И. Рудницкий, В. А. Руденков. – Минск : [б. и.], 1991. – 16 с.
  13. Рыбалко, Б. М. Спортивная борьба / Б. М. Рыбалко, М. Ш. Мирский, П. В. Григорьев, В. И. Рудницкий. – [Минск] : Беларусь, 1968. – 207 с.
  14. Рыбалко, Б. М. Борьба вольная и классическая / Б. М. Рыбалко, М. Ш. Мирский, П. В. Григорьев. – Минск : Гос. изд-во БССР, 1960. – 240 с.
  15. Шанин, Ю. В. Олимпийские игры и поэзия эллинов : Гомер и класич. лирика VIII–V вв. до н. э. / Ю. В. Шанин. – Киев : Вища школа. Изд-во при Киев. ун-те, 1980. – 183 с.
  16. Штейнбах В. От Афин до Москвы / В. Штейнбах. – Москва : Физкультура и спорт, 1983. – 304 с.


Артыкулы з перыядычных выданняў:

  1. В сорок пятый раз – на радость всем! // Наш спорт. – 2015. – № 3 . – С. 29.
  2. Гамзатов, Д. Джавид Гамзатов: «Я выбрал Беларусь, понимая, что здесь можно пробиться за счёт своего таланта и труда» / Д. Гамзатов ; записала О. Зуенок // Спортtime. – 2016. – № 9. – С. 16-21.
  3. Гамзатов, Д. Ш. Бронзовая история Джавида Гамзатова / [Д. Ш. Гамзатов] // Здаровы лад жыцця : ЗОЖ. – 2017. – № 9. – С. 52–57.
  4. Геллер, Е. Звёздный час / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 110–112.
  5. Геллер, Е. Караваев Олег / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 274–281.
  6. Геллер, Е. Либерман Леонид / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 288–290.
  7. Геллер, Е. Мирский Михаил / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 345–353.
  8. Геллер, Е. Рудницкий Василий / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 441–443.
  9. Геллер, Е. Худыш Дмитрий / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 362–365.
  10. Геллер, Е. Чеховской Яков / Е. Геллер // Что наша жизнь? Борьба! : энцикл. извест. еврейских борцов / Е. Геллер. – New York, 2011. – С. 464–465.
  11. Геращенко, Н. Непереводимая игра / Н. Геращенко // Спортtime. – 2016. – № 6. – С. 48-51.
  12. Зайцев А. «Тонкие грани» / Артур Зайцев ; [беседовала] Ольга Зуенок //Спортtime. – 2018. – № 6. – С. 6–11.
  13. Канашиц, С. Не чужой Каравай / Сергей Канашиц // СБ. Беларусь сегодня. – 2016. – № 94. – С. 15.
  14. Колосов, А. «Моя мечта – выиграть на взрослой Олимпиаде» / А. Колосов // Наш спорт. – 2018. – № 11. – С. 2–5.
  15. Курочкина И. Ирина Курочкина: «Моя мечта проста и сложна одновременно – завоевать олимпийскую награду» / Ирина Курочкина // Наш спорт. – 2018. – № 6. – С. 18–19.
  16. Маджидов, К. Камандар Маджидов: «обычно я говорю тихо, но как сказал – так и будет» / К. Маджидов ; записала И. Усенко // Спортtime. – 2017. – № 12. – С. 10-15.
  17. Мамошук, М. Мария Мамошук: «ушла с финального ковра и разревелась впервые за шесть лет» / М. Мамошук ; записала О. Зуенок // Спортtime. – 2016. – № 10. – С. 12-17.
  18. Мамошук, М. Р. Мария Мамошук: «Вольная борьба – это мой выбор» / Мария Мамошук // Здаровы лад жыцця : ЗОЖ. – 2017. – № 4. – С. 60–63.
  19. Мамошук, М. Р. Мария Мамошук: «По жизни я максималистка» / Мария Мамошук // Наш спорт. – 2016. – № 9. – С. [15].
  20. Марзалюк, В. «Ехать на Олимпиаду в Рио в качестве туриста не собираюсь» / В. Марзалюк ; записала О. Самойлович // Наш спорт. – 2015. – № 11. – С. 22–23.
  21. Марзалюк, В. «Золотая» лихорадка / В. Марзалюк ; записала Н. Алёхина // Спортtime. – 2016. – № 4. – С. 7–11.
  22. Медведь А. В. «Я себя считаю счастливым человеком» / Александр Медведь ; беседовал В. Зданович // Наш спорт. – 2017. – № 9. – С. 6–9.
  23. Медведь, А. Александр Васильевич никогда не менял профессию / А. Медведь ; записала И. Усенко // Спортtime. – 2015. – № 2. – С. 48–53.
  24. Полякова, Т. Д. Мемориал патриархов борьбы. Великие спортсмены и их наставники / Т. Д. Полякова, И. В. Усенко // Мир спорта. – 2016. – № 4. – С. 88–98.
  25. Райхлин, О. Олег Райхлин: «Женщины если любят – так до конца, а ненавидят – так до самого пепла» / О. Райхлин ; записала И. Усенко // Спортtime. – 2016. – № 5. – С. 24–29.
  26. Степанов, М. «Белорусов реже всех отправляют в нокаут» / М. Степанов // Наш спорт.– 2017. – № 5. – С. 33.
  27. Тимошенко, С. «Для меня самбо уже давно больше, чем работа…» / С. Тимошенко // Наш спорт. – 2018. – № 12. – С. 20–21.


Электронныя рэсурсы:

  1. "Наши девки борются, как мужики". Как тренер-энтузиаст развивает женскую борьбу в глубинке [Электронный ресурс] // TUT.BY / Белорусский портал. – Режим доступа: https://sport.tut.by/news/combat/527973.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  2. 20 мая белорусскому борцу греко-римского стиля Олегу Караваеву исполнилось бы 80 лет [Электронный ресурс] // СБ. Беларусь сегодня. – Режим доступа: https://www.sb.by/articles/ne-chuzhoy-karavay.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  3. 5 июля 2013 в г. Бресте пройдет Чемпионат Республики Беларусь по вольной борьбе [Электронный ресурс] // TUT.BY / Белорусский портал. – Режим доступа: https://sport.tut.by/news/combat/405470.html?crnd=18431. – Дата доступа: 25.03.2019.
  4. ON-LINE! Роман Власов – двукратный олимпийский чемпион по греко-римской борьбе! [Электронный ресурс] // Федерация спортивной борьбы России. – Режим доступа: http://www.wrestrus.ru/news/Novosti_turnirov/olimpiada_2016/on_line_roman_vlasov_dvukratnij_olimpijs.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  5. Petar Kirov [Электронный ресурс] // UnitedWorldWrestling. – Режим доступа: https://unitedworldwrestling.org/ru/node/365. – Дата доступа: 25.04.2019.
  6. Фото #578703 [Электронный ресурс] / Фото историческое; фото : Владимир Родионов // VISUALRIAN.RU. – Режим доступа: http://visualrian.ru/hier_rubric/photo_historic/578703.html?period=1980. – Дата доступа: 22.03.2019.
  7. Александр Карелин: Мы – нация победителей (Молодая Гвардия, 19.09.2017) [Электронный ресурс] // Федерация спортивной борьбы России. – Режим доступа: http://www.wrestrus.ru/news/smi/Pressa_o_nas/aleksandr_karelin_mi_nacija_pobeditelej_molodaja_gvardi.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  8. Алексей Медведев: анфас и профиль [Электронный ресурс] // Минский курьер. – Режим доступа: http://mk.by/2017/08/30/168407/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  9. Антонссон, Бертиль [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD%D1%81%D1%81%D0%BE%D0%BD,_%D0%91%D0%B5%D.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  10. Белоруска Ванесса Колодинская стала чемпионкой мира по вольной борьбе [Электронный ресурс] // Аргументы и Факты. – Режим доступа: http://www.aif.by/timefree/sport/beloruska_vanessa_kolodinskaya_stala_chempionkoy_mira_po_volnoy_bor.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  11. Белорусский Геркулес [Электронный ресурс] // LIVEJOURNAL. – Режим доступа: https://blogirina.livejournal.com/203640.html. – Дата доступа: 22.03.2019.
  12. Бени-Хасан [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BD%D0%B8-%D0%A5%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%BD. – Дата доступа: 27.03.2019.
  13. Борьба вольная [Электронный ресурс] // Главное управление спорта и туризма Мингорисполкома. – Режим доступа: http://minsksport.by/ru/bvol. – Дата доступа: 25.04.2019.
  14. Борьба вольная [Электронный ресурс] // Спортивная Россия, открытая платформа. – Режим доступа: https://infosport.ru/person/borba-volnaya/orudjev-vugar-nariman-ogli. – Дата доступа: 25.04.2019.
  15. Борьба на олимпиаде Сент-Луис 1904 [Электронный ресурс] // История Олимпийских игр. – Режим доступа: http://olimp-history.ru/node/110. – Дата доступа: 25.04.2019.
  16. Бронзовый призер Олимпиады-2008 белорусский борец Гайдаров получит серебро Игр из-за дисквалификации узбека Тигиева [Электронный ресурс] //Naviny.by / Белорусские новости. – Режим доступа: https://naviny.by/new/20161123/1479901574-bronzovyy-prizer-olimpiady-2008-belorusskiy-borec-gaydarov.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  17. В решающей схватке белорусская спортсменка выиграла у россиянки Екатерины Букиной [Электронный ресурс] // Sputnik Беларусь/Belarus. – Режим доступа: https://sputnik.by/sport/20150616/1015745085.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  18. Вестергрен, Карл [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B3%D1%80%D0%B5%D0%BD,_%D0%9A%D.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  19. Виктор Зильберман (борец) [Электронный ресурс] // Циклопедия, универсальная нейтральная викиэнциклопедия. – Режим доступа: http://cyclowiki.org/wiki/%D0%92%D0%B8%D0%BA%D1%82%D0%BE%D1%80_%D0%97%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%B5%.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  20. ВМ. На октябрь. Камандар Маджидов copy [Электронный ресурс] // МИНСК-НОВОСТИ / Информационный городской портал. – Режим доступа: https://minsknews.by/vm-na-oktyabr-kamandar-madzhidov-copy/. – Дата доступа: 28.03.2019.
  21. Вольная борьба [Электронный ресурс] // Школа Высшего Спортивного Мастерства. – Режим доступа: http://gushvsm.ykt.ru/vidy-sporta/volnaya-borba-2/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  22. Главный тренер сборной по греко-римской борьбе рассказал, как переживает поражения и почему относится холодно к санному спорту [Электронный ресурс] // МИНСК-НОВОСТИ / Информационный городской портал. – Режим доступа: https://minsknews.by/glavnyiy-trener-sbornoy-po-greko-rimskoy-borbe-rasskazal-kak-perezhivaet-porazh.... – Дата доступа: 22.03.2019.
  23. Гродненский феномен-атлет Якуба Чеховской [Электронный ресурс] // NEWGRODNO.BY / Информационный портал города Гродно. – Режим доступа: https://newgrodno.by/society/grodnenskij-fenomen-atlet-yakuba-chehovskoj/. – Дата доступа: 20.03.2019.
  24. Гучок Анастасия Анатольевна [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=140&group=40&Itemid=150&lang=ru. – Дата доступа: 25.04.2019.
  25. Дауров Сослан Тамазович [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=3&group=39&Itemid=150&lang=ru. – Дата доступа: 25.03.2019.
  26. Два борца (мраморный рельеф) [Электронный ресурс] // Универсальная энциклопедия Кирилла и Мефодия. – Режим доступа: https://megabook.ru/media/%D0%94%D0%B2%D0%B0%20%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%86%D0%B0%20(%D0%BC%D1%80%D0%B0%.... – Дата доступа: 20.03.2019.
  27. Евроигры. На счету профсоюзных спортсменов 20 медалей (золото – 8, серебро – 2, бронза – 10) [Электронный ресурс] // Учреждение «Спортивный клуб федерации профсоюзов Беларуси». – Режим доступа: http://www.sportfpb.by/novosti/item/pervye-evropejskie-igry. – Дата доступа: 25.04.2019.
  28. Ерликая, Хамза [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%95%D1%80%D0%BB%D0%B8%D0%BA%D0%B0%D1%8F,_%D0%A5%D0%B0%D0%BC%D0%B7%D.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  29. Зубков Владимир Анатольевич [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=150&group=36&Itemid=154&lang=ru. – Дата доступа: 22.03.2019.
  30. Ирина Курочкина начала заниматься борьбой в 16 лет, а в 23 стала чемпионкой Европы [Электронный ресурс] // СБ. Беларусь сегодня. – Режим доступа: https://www.sb.by/articles/eye-borba.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  31. История греко-римской борьбы [Электронный ресурс] // GREKOMANIA. – Режим доступа: https://www.grekomania.ru/greek-articles/other/85-istoriya-greko-rimskoj-borby. – Дата доступа: 20.03.2019.
  32. Квон Хо Сим [Электронный ресурс] // OLYMPTEKA. – Режим доступа: https://olympteka.ru/olymp/athlets/profile/2463.html. – Дата доступа: 25.04.2019.
  33. Китаянка Ван Сюй завоевала золотую медаль по вольной борьбе на афинской Олимпиаде-2004 [Электронный ресурс] // Посольство китайской народной республики в республике Казахстан. – Режим доступа: http://kz.china-embassy.org/rus/ztbd/aoyunhui/zhaopian/t162740.htm. – Дата доступа: 25.04.2019.
  34. Козма, Иштван [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D0%B7%D0%BC%D0%B0,_%D0%98%D1%88%D1%82%D0%B2%D0%B0%D0%BD. – Дата доступа: 25.04.2019.
  35. Кубинец Нуньес стал трехкратным олимпийским чемпионом [Электронный ресурс] // XSPORT. – Режим доступа: https://xsport.ua/wrestling_s/news/kubinets-nunes-stal-trekhkartnym-olimpiyskim-chempionom_206802. – Дата доступа: 25.04.2019.
  36. Ланкаширский стиль борьбы [Электронный ресурс] // Система реального рукопашного боя. – Режим доступа: https://srrb.ru/заметки/обзоры-систем-рукопашного-боя/video-vidov-boevyx-iskusstv/lankashirskij-stil.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  37. Легенда греко-римской борьбы Камандар Маджидов провел в Барановичах мастер-класс [Электронный ресурс] // INTEX-PRESS / Новости города Барановичи. – Режим доступа: https://www.intex-press.by/2014/05/31/legenda-greko-rimskoj-borby-kamandar-madzhidov-provel-v-barano.... – Дата доступа: 28.03.2019.
  38. Лиштван, Сергей Николаевич [Электронный ресурс] // BOBR.BY / Бобруйский интернет-портал. – Режим доступа: https://wiki.bobr.by/%D0%9B%D0%B8%D1%88%D1%82%D0%B2%D0%B0%D0%BD,_%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B.... – Дата доступа: 24.03.2019.
  39. Медведь Александр Васильевич [Электронный ресурс] // Федерация спортивной борьбы России. – Режим доступа: http://wrestrus.ru/users/940/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  40. Международный турнир по греко-римской борьбе памяти Олега Караваева пройдет в Минске [Электронный ресурс] // Нац. олимп. ком. Респ. Беларусь. – Режим доступа: http://www.noc.by/news/mezhdunarodnyj-turnir-po-greko-rimskoj-borbe-pamyati-olega-karavaeva-projdet-.... – Дата доступа: 22.03.2019.
  41. Михаил Мирский – спортсмен, который еще при жизни стал легендой [Электронный ресурс] // NEWS.21.BY / Стартовая страница Беларуси. – Режим доступа: http://news.21.by/other-news/2019/02/02/1717681.html. – Дата доступа: 22.03.2019.
  42. На призы прославленного спортсмена [Электронный ресурс] // Народнае слова. – Режим доступа: http://nspaper.by/2009/11/10/na-prizy-proslavlennogo-sportsmena.html. – Дата доступа: 22.03.2019.
  43. Непобедимият Боян Радев – един от най-великите борци на България! [Электронный ресурс] // GOTINO. – Режим доступа: https://gotino.eu/%D0%BD%D0%B5%D0%BF%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%8F%D1%82-%D0%B1%D0.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  44. Олимпиада Сидни 2000 [Электронный ресурс] // Българска Федерация по Борба. – Режим доступа: http://www.nazaryan.net/ru/albumi/Sydney_2000/48. – Дата доступа: 25.04.2019.
  45. Первая сборная Беларуси по греко-римской борьбе завоевала серебро [Электронный ресурс] // ООО «ТРАЙПЛ». – Режим доступа: http://triple.by/news/pressa-o-nas/pervaya-sbornaya-belarusi-po-greko-rimskoy-borbe-zavoevala-serebr.... – Дата доступа: 22.03.2019.
  46. Первые силачки-борцы [Электронный ресурс] // Клуб женских единоборств. – Режим доступа: https://fscclub.com/history/fame-strong.shtml. – Дата доступа: 25.04.2019.
  47. Поддубный, Иван Максимович [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%B4%D0%B4%D1%83%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9,_%D0%98%D0%B2%D.... – Дата доступа: 22.03.2019.
  48. Положения по греко-римской борьбе [Электронный ресурс] // Центр спортивной подготовки и проведения спортивных мероприятий (ЦСП72). – Режим доступа: https://csp72.ru/polozheniya/greko-rimskaya-borba/mezhdunarodnyy-turnir-po-greko-rimskoy-borbe-serii.... – Дата доступа: 22.03.2019.
  49. Райхлин Олег Яковлевич [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=404&Itemid=150&lang=ru. – Дата доступа: 25.04.2019.
  50. Резанцев Валерий Григорьевич [Электронный ресурс] // Федерация спортивной борьбы России. – Режим доступа: http://www.wrestrus.ru/users/1197/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  51. Ретро-фотографии борцов 1900 -1940 годов [Электронный ресурс] // Борцовский портал «Самсон». – Режим доступа: http://wrestling.com.ua/ru/news/article/raritetyi/13_07_05_retrofotografii_bortsov_1900_1940_godov/. – Дата доступа: 25.03.2019.
  52. Рихтгоф, Юхан [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B8%D1%85%D1%82%D0%B3%D0%BE%D1%84,_%D0%AE%D1%85%D0%B0%D0%BD. – Дата доступа: 25.04.2019.
  53. Смаль Сергей Николаевич [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=155&group=35&Itemid=154&lang=ru. – Дата доступа: 25.04.2019.
  54. Сосуновский Виктор Михайлович [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=344&group=39&Itemid=150&lang=ru. – Дата доступа: 27.03.2019.
  55. Сюльжин Василий Петрович [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=157&group=51&Itemid=155&lang=ru. – Дата доступа: 25.04.2019.
  56. Трехкратные чемпионы олимпийских игр по борьбе [Электронный ресурс] // MAXPARK. – Режим доступа: http://maxpark.com/community/5652/content/1432788. – Дата доступа: 25.04.2019.
  57. Файл:Ivar Johansson.jpg [Электронный ресурс] // Gpedia. – Режим доступа: http://www.gpedia.com/ru/gpedia/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Ivar_Johansson.jpg. – Дата доступа: 25.04.2019.
  58. Фотографии [Электронный ресурс] // Современный музей спорта. – Режим доступа: http://www.smsport.ru/expo/katalog/borba/preobrazhenskiy/foto/. – Дата доступа: 25.04.2019.
  59. Хилько Ольга Викторовна [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=29&group=40&lang=ru. – Дата доступа: 25.04.2019.
  60. Чествование победителей и призеров I Европейских игр состоится 26 октября [Электронный ресурс] // Нац. олимп. ком. Респ. Беларусь. – Режим доступа: http://www.noc.by/news/chestvovanie-pobeditelej-i-prizerov-i-evropejskikh-igr-sostoitsya-26-oktyabry.... – Дата доступа: 25.04.2019.
  61. Чугошвили Георгий Иванович [Электронный ресурс] // БФБ / Белорусская федерация борьбы. – Режим доступа: http://wrestling.by/index.php?option=com_temoevents&view=member&id=292&group=39&Itemid=150&lang=ru. – Дата доступа: 27.03.2019.
  62. Шемаров, Алексей Николаевич [Электронный ресурс] // Википедия : свобод. энцикл. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D0%B5%D0%BC%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2,_%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D.... – Дата доступа: 25.04.2019.



Бібліятэкарам