ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб КоласЧытаем Купалу і Коласа разамВялікая Айчынная вайна ў творчасці Янкі Купалы і Якуба КоласаВобраз вайны ў творах Якуба Коласа 1941–1945 гг.Зборнік "Адпомсцім"
Зборнік

Зборнік "Адпомсцім"

У 1942 г. газета "Савецкая Беларусь" выпусціла зборнік вершаў Якуба Коласа "Адпомсцім" (PDF). У яго ўвайшло 13 вершаў, сярод якіх: "Да зброі, беларускі народ!", "Адпомсцім", "Душою і сэрцам мы з вамі, героі", "Народу-барацьбіту", "У цяжкую часіну", "Фашысцкім бандытам", "На абарону", "Байцам-камсамольцам", "Родны шлях", "Вясною", "Голас ветра", "Смерць разбойнікам", "На восі Рым – Берлін".

Асаблівай нянавісцю да акупантаў прасякнута партызанская песня "Адпомсцім", напісаная 22 красавіка 1942 г. "Наш помсты вір імклівы, як гром, гудзе ўначы", – гаворыць паэт і заклікае народных мсціўцаў:

На бой, на бой, на смертны бой
Выходзьце дружна, грамадой!
Ямчэй удар, цяжэй удар –
Няхай не стыне помсты жар!

Зборнік "Адпомсцім"

Крыніцы інфармацыі:

  1. Колас, Я. Збор твораў : у 12 т. / Якуб Колас ; рэдкал. : В. Барысенка [і інш.]. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1961–1964.
  2. Жыгоцкі, М. Сіла праўды: слова пра ваенную публіцыстыку Якуба Коласа / Мікола Жыгоцкі // Беларуская думка. – 2008. – № 5. – С. 78–81.
  3. Жыгоцкі, М. У суровыя гады ваеннага ліхалецця / Мікола Жыгоцкі // Полымя. – 2009. – № 12. – С. 148–163.
  4. Мушынскі, М.І. Вобраз вайны ў творах Якуба Коласа 1941–1945 гг. / М.І. Мушынскі // Вялікая Айчынная вайна ў мастацкай літаратуры : матэрыялы рэсп. навук. канф., Мінск, 27 крас. 2005 г. / [рэдкал.: І. С. Роўда (адк. рэд.) і інш.]. – Мінск, 2007. – С. 9–22.

Бібліятэкарам