ГалоўнаяМерапрыемствыУ рытме танца
Стыль жыцця – здароўе
Законы космасу

У рытме танца

У рытме танца
Іншыя Мерапрыемствы
2 красавіка – 6 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 2 красавіка па 6 мая ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) праходзіць выстава “У рытме танца”, прымеркаваная да Міжнароднага дня танца.

Свята, прысвечанае ўсім напрамкам і стылям танца, было заснавана ў 1982 годзе па ініцыятыве Міжнароднага савета танца ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 29 красавіка, у дзень нараджэння французскага балетмайстра Жана-Жоржа Навера – рэфарматара і тэарэтыка харэаграфіі, які, як лічыцца, зрабіў балет самастойным відам сцэнічнага мастацтва.

На выставе прадстаўлена перакладное перавыданне кнігі Навера “Письма о танце и балетах”, якая выйшла ў свет у 1760 годзе і ў якой абгрунтаваны галоўныя эстэтычныя прынцыпы харэаграфіі, рэвалюцыйныя для свайго часу, многія з іх захоўваюць актуальнасць і ў нашы дні.

Экспазіцыя прапануе акунуцца ў дзіўны свет танца, яго гісторыю, драматургію, кампазіцыю, пазнаёміцца з класічным танцам, рускім балетам, этнічнай харэаграфіяй, бальнымі, усходнімі, сучаснымі і дзіцячымі танцамі, даведацца аб гаючай сіле танцавальных рухаў і зрабіць з дапамогай кніжных урокаў свае першыя па.

Асаблівае месца на выставе займаюць выданні, прысвечаныя харэаграфічнаму мастацтву Беларусі: балету, народным і эстрадным танцам, вядомым танцавальным калектывам.


Час працы выставы адпавядае рэжыму працы чытальнай залы міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.



Бібліятэкарам