ГалоўнаяМерапрыемствыЗаконы космасу
У рытме танца
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Хлюпик и друг его Нюня”

Законы космасу

Законы космасу
Іншыя мерапрыемствы
1 красавіка – 28 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 1 красавіка па 28 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Законы космасу”, прысвечаная Дню авіяцыі і касманаўтыкі, а таксама 90-годдзю з дня нараджэння савецкага лётчыка-касманаўта Юрыя Гагарына.

Эра асваення касмічнай прасторы чалавекам пачалася з гераічнага палёту па калязямной арбіце грамадзяніна СССР, лётчыка-касманаўта Ю.А. Гагарына, які быў здзейснены 12 красавіка 1961 г. Пасля яго ў космас падняліся цэлыя экіпажы, і чалавек адважыўся выйсці з касмічнага карабля ў адкрыты космас. Дзейнасць дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы прывяла да стварэння новай галіны міжнароднага права – касмічнага права.

Міжнароднае касмічнае права вядзе свой адлік з 1967 года, калі Генеральнай асамблеяй ААН быў прыняты і адкрыты для падпісання Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Месяц і іншыя нябесныя целы.

На працягу наступнага дзесяцігоддзя падмурак гэтай галіны міжнароднага права быў практычна сфарміраваны: асноўныя прававыя інстытуты касмічнага права атрымалі замацаванне ў пяці міжнародных дагаворах ААН, якія і сёння застаюцца пуцяводнымі для дзяржаў, якія ажыццяўляюць даследаванне і выкарыстанне касмічнай прасторы. Міжнароднае касмічнае права таксама знаходзіцца ў цесным узаемадзеянні з нацыянальнымі заканадаўчымі актамі, мае рэгіянальныя асаблівасці. Касмічная дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб рэгулюецца нацыянальным заканадаўствам.

Наша краіна прайшла шлях ад распрацовак асобных матэрыялаў і камплектуючых у савецкі перыяд да стварэння ўласных спадарожнікаў і Цэнтра кіравання палётам у гады незалежнасці. Засталося пачакаць зусім няшмат – і новая пляяда беларускіх касманаўтаў увальецца ў міжнародную каманду на арбіце Зямлі.

На выставе экспануецца больш за 70 дакументаў на рускай і беларускай мовах. Сярод прапанаваных выданняў – зборнікі гістарычных дакументаў, зборнікі артыкулаў, матэрыялы дакладаў і навуковых канферэнцый, манаграфіі, мемуары, аўтарэфераты дысертацый.

Zakony_kosmasu-3.jpg

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Касмічная дзейнасць у міжнародна-прававым кантэксце
  • Міжнароднае касмічнае права як галіна міжнароднага права
  • Гісторыя касманаўтыкі ў дакументах
  • Беларусь: шлях у космас
  • Ваенны космас: без грыфа “сакрэтна”
  • Ахова навакольнага асяроддзя ў сферы ракетна-касмічнай дзейнасці

Выстава будзе цікавая гісторыкам, спецыялістам у галіне міжнароднага права, а таксама студэнтам і курсантам, магістрантам, выкладчыкам ВНУ аэракасмічнага профілю, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі касмічнага права і практычнай касманаўтыкі.

Карысныя спасылкі

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам