ГалоўнаяМерапрыемствыСвяткуйце Новы год па кітайскім календары на выстаўцы традыцыйнага кітайскага жывапісу
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Зайкины зимние сказки”
Запрашаем на музейныя заняткі “Зімовыя птушкі”

Святкуйце Новы год па кітайскім календары на выстаўцы традыцыйнага кітайскага жывапісу

Святкуйце Новы год па кітайскім календары на выстаўцы традыцыйнага кітайскага жывапісу
Іншыя мерапрыемствы
19 студзеня – 25 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная"
Месца правядзення

19 студзеня ў галерэі “Мабільная” (кальцавы калідор 3-га паверха) адбылося адкрыццё выстаўкі традыцыйнага кітайскага жывапісу “Поры года ў імператарскім садзе”, прымеркаванай да святкавання Новага года па кітайскім календары (22 студзеня).

У экспазіцыі прадстаўлены мастацкія работы, скруткі і вееры, выкананыя выкладчыцай курса кітайскага жывапісу “гунбі” навукова-адукацыйнага цэнтра “Яацянь” Наталляй Клепікавай і яе вучнямі. Наталля – член Маскоўскага клуба аматараў кітайскага жывапісу ў тэхніцы “гунбі”, навучалася ў прызнаных кітайскіх мастакоў Лі Сяаміна і Ту Чжуня, на курсах Лі Чжэ, Гун Сюэцына. Вучні Наталлі – мастакі-аматары Дзіяна Жолудзева, Юлія Віцень-Амос, Святлана Пятліцкая, Ала Казлова, Наталля Спаская.

Прадстаўленыя работы выкананы ў стылях “гунбі” і “магуфа”. Аўтары прытрымліваюцца традыцый класічнага кітайскага жывапісу і пераасэнсоўваюць старадаўнюю манеру ў кантэксце сучаснасці, дзеляцца сваім бачаннем, інтэрпрэтацыяй, успрыманнем старажытнага мастацтва.

Асноўныя тэмы работ – кветкі і птушкі, пейзаж. Сюжэты дэманструюць адзінства чалавека і прыроды, сувязь часоў і пакаленняў. Адметна, што кітайскі жывапіс глыбока сімвалічны, работы поўняцца таямнічым сэнсам, падтэкстам, якіх не зразумець без ведання знакавай сістэмы і культурных традыцый Кітая. Кожнай з работ уласціва цэласнасць ліній і формы, лаканічнасць і яснасць кампазіцыі, вытанчаная мова вобразаў, бясконцая гармонія, адухоўленасць і натуральнасць. Кожную з работ трэба “чытаць”.

На вернісажы гасцей чакае наступная праграма:

  • экскурсія па экспазіцыі ад мастачкі Наталлі Клепікавай;
  • відэа майстар-класа па рабоце ў традыцыйным кітайскім жывапісе;
  • працэс стварэння Наталляй Клепікавай мастацкай работы  ў стылі “гунбі” на рысавай паперы “Крылы цыкады” з выкарыстаннем арыгінальных кітайскіх пэндзляў і мінеральных фарбаў.

Каталог работ


Экспазіцыя “Поры года ў імператарскім садзе” будзе працаваць да 25 красавіка 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "АНТ".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам