ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Зайкины зимние сказки”
З казкай па жыцці
Святкуйце Новы год па кітайскім календары на выстаўцы традыцыйнага кітайскага жывапісу

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Зайкины зимние сказки”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Зайкины зимние сказки”
Іншыя мерапрыемствы
21 студзеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

21 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Святланы Бахновай “Зайкины зимние сказки”.

Дзеці прачытаюць займальныя гісторыі аб сяброўстве і дабрыні. Галоўны герой усіх казак, маленькі Зайка, заўсёды ва ўсім сумняваецца, сумуе і нават часам здзяйсняе дрэнныя ўчынкі. Але ў яго ёсць верны сябар – Медзведзяня, які заўсёды дапаможа і падкажа, як паступіць правільна.

Пасля чытання кнігі дзеці зробяць для Зайкі-ласуна цукерку з каляровай паперы ў тэхніцы мадэлявання і пагуляюць у рухавую гульню “Выдумшчыкі”.


Час правядзення: 15.00–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам