ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Зімовыя птушкі”
Святкуйце Новы год па кітайскім календары на выстаўцы традыцыйнага кітайскага жывапісу
Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей

Запрашаем на музейныя заняткі “Зімовыя птушкі”

Запрашаем на музейныя заняткі “Зімовыя птушкі”
Іншыя мерапрыемствы
28 студзеня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

28 студзеня ў музеі кнігі адбудзецца творчая сустрэча “Зімовыя птушкі”.

Ці ведаеце вы, якіх птушак можна ўбачыць зімою ў горадзе і лесе? Якія птушкі застаюцца зімаваць? Хто з іх не баіцца маразоў і снегу?

Для зацікаўленага назіральніка не сакрэт, што побач з намі зімуюць не толькі знаёмыя ўсім вераб’і, сініцы і галубы, але і крыжадзюбы, амялушкі і чыжы.

У кожнага маленькага наведвальніка будзе магчымасць:

  • даведацца, якія птушкі застаюцца зімаваць у Беларусі, а якія прылятаюць выключна на зімоўку;
  • пазнаёміцца глыбей з птушкамі, якіх можна ўбачыць зімой у лесе, горадзе і каля вадаёма;
  • навучыцца распазнаваць птушак і запомніць іх назвы на рускай і беларускай мовах.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–10 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

“Жыве паміж намі дудар наш…”

31.01.2023

З 31 студзеня ў бібліятэцы працуе выстава “Жыве паміж намі дудар наш…”, прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга, паэта, публіцыста, асветніка, перакладчыка, літаратурнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884).

З казкай па жыцці

20.01.2023

З 20 студзеня па 10 сакавіка ў кальцавой галерэі 3-га паверха працуе кніжна-мастацкая выстаўка “З казкай па жыцці”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Алены Георгіеўны Лось (1933–2013), вядомага ў Беларусі і за межамі краіны кніжнага ілюстратара, станковага графіка.

Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей

18.01.2023

З 18 студзеня па 28 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНІСЕФ.



Бібліятэкарам