ГалоўнаяМерапрыемствы“Зімовая” выстаўка да навагодніх свят
50 гадоў ЮНЭП: разважаючы аб мінулым зазірнуць у будучыню
На рэйках гісторыі

“Зімовая” выстаўка да навагодніх свят

“Зімовая” выстаўка да навагодніх свят
Іншыя мерапрыемствы
13 снежня – 23 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

13 снежня ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Зімовая”, прымеркаванай да навагодніх свят.

У экспазіцыі – жывапіс і графіка сучасных беларускіх мастакоў, работы якіх аб’яднаны агульнай тэмай – святочнай пераднавагодняй зімой. У розных тэхніках і манерах аўтары прадстаўляюць сваё бачанне адметнай пары года, казачнай, багатай марамі, поўнай надзей і шчодрай на ўсмешкі.

“Зімовая” выстаўка прадэманструе гледачам разнастайную панараму пераднавагодніх вобразаў, калейдаскоп святочных пажаданняў, традыцый, успамінаў і асацыяцый. Аматары калядных гулянняў, цудаў Раства, навагодніх жаданняў змогуць памроіць і зарадзіцца выдатным настроем.


Экспазіцыя будзе прадстаўлена да 23 лютага 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Сіла роднай зямлі

02.12.2023

Юбілейная выстаўка “Сіла роднай зямлі”, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка Казіміра Вікенцьевіча Камейшы, праходзіць з 2 снежня па 2 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Чароўная Марыя Калас

22.11.2023

Юбілейная выстава “Чароўная Марыя Калас”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння опернай спявачкі (1923–1977), праходзіць з 22 лістапада па 16 студзеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).



Бібліятэкарам