ГалоўнаяМерапрыемствы50 гадоў ЮНЭП: разважаючы аб мінулым зазірнуць у будучыню
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Сказочные путешествия с приключениями”
“Зімовая” выстаўка да навагодніх свят

50 гадоў ЮНЭП: разважаючы аб мінулым зазірнуць у будучыню

50 гадоў ЮНЭП: разважаючы аб мінулым зазірнуць у будучыню
Іншыя мерапрыемствы
15 снежня – 16 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 15 снежня па 16 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “50 гадоў ЮНЭП: разважаючы аб мінулым зазірнуць у будучыню”, прысвечаная 50-годдзю стварэння Праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (ЮНЭП).

Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Гэта кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты. Дакументы знаёмяць чытача з дзейнасцю Праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольным асяроддзі, накіраванай на абарону і паляпшэнне навакольнага асяроддзя і на ўсталяванне цеснага міжнароднага супрацоўніцтва па экалагічных праблемах.

Прадстаўленыя на выставе матэрыялы асвятляюць гісторыю стварэння ЮНЭП, яе структуру і асноўныя этапы развіцця, а таксама  глабальныя і нацыянальныя праграмы арганізацыі, у якіх прымала ўдзел Рэспубліка Беларусь. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы ЮНЭП – штогадовыя справаздачы аб дзейнасці арганізацыі, даклады Савета кіраўнікоў, агляды і ацэнкі стану глабальнага навакольнага асяроддзя і інш. Сярод экспанатаў – зборнікі міжнародна-прававых дакументаў і нацыянальных заканадаўчых актаў па пытаннях навакольнага асяроддзя, манаграфіі, даведнікі, зборнікі навуковых артыкулаў па праблемах экалагічнай бяспекі.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Гісторыя стварэння, мэты і функцыі ЮНЭП
  • ЮНЭП і міжнародныя канвенцыі ў галіне экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя
  • ЮНЭП і захаванне экасістэм і біяразнастайнасці
  • Праблемы забруджвання атмасферы
  • Дзейнасць ЮНЭП па пытаннях змянення клімату
  • Ахова водных рэсурсаў
  • Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА

Выстава будзе цікавая навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя і ўсім, хто цікавіцца экалагічнымі праблемамі і праблемай захавання біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

1-UNEP_50.jpg

Праграма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольным асяроддзі – гэта праект, створаны ў рамках сістэмы ААН, у задачу якога ўваходзіць ацэнка стану сусветнага навакольнага асяроддзя і выяўленне праблем, для вырашэння якіх неабходна міжнароднае супрацоўніцтва. ЮНЭП заснавана на аснове рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН № 2997 ад 15 снежня 1972 года (A/RES/2997(XXVII)). Дэвіз праграмы – “Навакольнае асяроддзе ў інтарэсах развіцця”. Штаб-кватэра ЮНЭП размешчана ў г. Найробі (Кенія). Выканаўчы дырэктар з 2019 года – Інгер Андэрсан (Данія).

ЮНЭП займаецца аналізам і ацэнкай стану глабальнага навакольнага асяроддзя ў мэтах ранняга папярэджання пагроз, распрацоўкай палітыкі і прававой базы ў прыродаахоўнай сферы, аказвае падтрымку ў стварэнні і эфектыўным функцыянаванні нацыянальных структур па ахове навакольнага асяроддзя, каардынуе дзейнасць прыродаахоўных канвенцый, садзейнічае перадачы экалагічна чыстых тэхналогій.

Рэспубліка Беларусь – актыўны ўдзельнік праектаў ЮНЭП, у ліку якіх Картахенскі пратакол па біябяспецы, Манрэальскі пратакол па азонавым слоі, Стакгольмская канвенцыі па ўстойлівых арганічных забруджвальніках, Базельская канвенцыя па трансгранічным перамяшчэнні небяспечных адходаў, Пратакол па біялагічнай бяспецы, Канвенцыя па біялагічнай разнастайнасці і інш.

Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і ЮНЭП: маніторынг і ацэнка стану навакольнага асяроддзя; своечасовае папярэджванне катастроф прыроднага характару і адпаведнае рэагаванне на іх; рашэнне прыродаахоўных праблем зыходзячы з гаспадарчай дзейнасці канкрэтнага рэгіёна; фарміраванне нацыянальнага заканадаўства ў экалагічнай галіне; садзейнічанне ў выкананні абавязацельстваў па прыродаахоўных канвенцыях і інш.

Карысныя спасылкі


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам