ГалоўнаяМерапрыемствыНа рэйках гісторыі
“Зімовая” выстаўка да навагодніх свят
Запрашаем на музейныя заняткі “Свята Божага Нараджэння ў старадруках”

На рэйках гісторыі

На рэйках гісторыі
Іншыя мерапрыемствы
13 снежня – 10 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 13 снежня па 10 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “На рэйках гісторыі”, прымеркаваная да 160-годдзя Беларускай чыгункі.

Гісторыя Беларускай чыгункі пачынае свой адлік 27 снежня 1862 года. У гэты дзень была адкрыта першая на тэрыторыі нашай краіны чыгуначная лінія Парэчча – Гродна працягласцю 32 км. Да 1870 года было пракладзена 302 км чыгуначных ліній, якія звязвалі Беларусь з Рыгай, цэнтральнымі губернямі Расіі і Польшчай, а ў 1913 годзе – ужо  больш за 3 800 км.

У раздзеле “ За царскім часам…” можна пазнаёміцца з выданнямі канца XIX – пачатку XX стагоддзя, прысвечанымі будаўніцтву,  развіццю і дзейнасці Беларускай чыгункі: “Церкви, школы и больницы Либаво-Роменской железной дороги”, “Описание Варшавско-Тереспольской железной дороги”, “К вопросу о сооружении железнодорожной магистрали Жлобин – Мозырь – Овруч – Староконстантинов – Каменец-Подольск” Р. Лашкарова, “Отчет правления Динабурго-Витебской железной дороги за 1868 год” і інш.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ад чыгуначнікаў патрабавалася сканцэнтраваць усе намаганні па эвакуацыі насельніцтва і матэрыяльных каштоўнасцей на ўсход, а таксама забяспечыць пастаўку ўсяго неабходнага фронту. Многія з тых, хто застаўся на акупаванай тэрыторыі, увайшлі ў склад падпольных груп і праводзілі дыверсійную работу на чыгуначных вузлах і станцыях, актыўна змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах. У раздзеле “На франтавых магістралях” прадстаўлены кнігі Т. Панфіловіча “Битва на рельсах”, М. Скрыннікава “Солдаты стальных магистралей”, Л. Лыча “Эшалоны бягуць на захад. З гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 – май 1945г.)” і інш.

У пасляваенны перыяд Беларуская чыгунка была адноўлена да 1950 года. Ажыццяўлялася рэканструкцыя і пераўзбраенне чыгункі, былі падведзены лініі да буйных новабудоўляў: Салігорска, Бярозаўскай ДРЭС, Полацкага нафтаперапрацоўчага аб’яднання і інш. Цяпер шчыльнасць чыгуначнай сеткі Беларусі складае больш за 26 км на тысячу квадратных кіламетраў.

Раздзел “Сталёвая артэрыя краіны” знаёміць з выданнямі аб багатай гісторыі чыгункі ў розных гарадах Беларусі, працоўных дынастыях чыгуначнікаў, навуковых распрацоўках і сучасных тэхналогіях: “История Белорусской железной дороги. Из века XIX в век XX”, “Железная дорога Беларуси: История и современность”, “Могилёвский меридиан” В. Юшкевіча, “Витебское отделение Белорусской железной дороги: Этапы развития. Исторический очерк, 1866–2001”, “Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР” Л. Лыча і інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам