ГалоўнаяМерапрыемствыБеларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць
Бібліятэка ладзіць майстар-клас па тэхніцы “ткацтва”
Пачуццё заўсёднага святла

Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць

Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць
Іншыя мерапрыемствы
2 ліпеня – 4 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 2 ліпеня па 4 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны болем адгукаецца ў душы кожнага жыхара Беларусі. Наша краіна ў ліку першых падверглася нападзенню ворага і стала арэнай вялікіх баявых дзеянняў. Перамога над ворагам была дасягнута цаной вялікіх ахвяр. Злачынствы акупантаў па жорсткасці і масавасці не мелі роўных у навейшай гісторыі Беларусі. Захопнікі спалілі, разбурылі і разрабавалі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, 9 200 вёсак. Загінула каля трох мільёнаў чалавек.

VAV-1.jpg

У экспазіцыі прадстаўлены публіцыстычныя, дакуменальныя, архіўныя матэрыялы, успаміны ветэранаў, вязняў канцэнтрацыйных лагераў, мастацкая літаратура – творы беларускіх пісьменнікаў пра ваеннае ліхалецце. Пераважная большасць экспануемых дакументаў – выданні апошніх гадоў.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам