ГалоўнаяМерапрыемствыБібліятэка ладзіць майстар-клас па тэхніцы “ткацтва”
“Сакрэцікі пад шклом” прапануюць зрабіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць

Бібліятэка ладзіць майстар-клас па тэхніцы “ткацтва”

Бібліятэка ладзіць майстар-клас па тэхніцы “ткацтва”
Іншыя мерапрыемствы
6 ліпеня
Дата правядзення
15.00–19.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

У апошні месяц працы выставачнага праекта “Жывыя крыніцы” Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у заключным цыкле майстар-класаў з вядомымі майстрамі народнай творчасці.

6 ліпеня а 15-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца сустрэча з дыпламантам фестываляў і конкурсаў, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ірынай Дзернакоўскай па вырабе паясоў у тэхніцы “ткацтва”.

На выстаўцы “Жывыя крыніцы” прадстаўлена багата вырабаў у гэтай тэхніцы. Адметнае месца займаюць тканыя паясы майстроў Мінскай вобласці Галіны Бураўцовай і Ірыны Дзернакоўскай.

Сёння паясы страцілі сваю асноўную функцыю і часцей выкарыстоўваюцца як частка сцэнічнага касцюма. Па замове майстрыхі ствараюць паясы для выставак, краязнаўчых экспазіцый, у якасці сувеніраў і як частку дэкаратыўных вырабаў. Не пакідае абыякавымі наведвальнікаў выстаўкі дэкаратыўнае пано “Космас”, вырабленае майстрыхай Дар’яй Канановіч. На пярэднім плане – васьміканцовая зорка – найбольш часты элемент, што сустракаецца ў беларускай вышыўцы і сімвалізуе маці або ўраджай. У цэлым, пано складаецца з пераплеценых паміж сабой асобных баваўняных паясоў, выкананых у традыцыйнай беларускай каларыстыцы ў тэхніцы “пляценне”.

На майстар-класе вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі розных тэхнік ткацтва – на дошчачках, на ніту, на бёрдзечку і зробіце ўнікальны выраб сваімі рукамі.

Удакладніць арганізацыйныя моманты і запісацца на майстар-клас можна па тэлефоне (8 017) 293 27 50.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам