ГалоўнаяМерапрыемствыПачуццё заўсёднага святла
Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць
У гармоніі з сабой і светам

Пачуццё заўсёднага святла

Пачуццё заўсёднага святла
Іншыя мерапрыемствы
1 ліпеня – 15 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Да 80-годдзя Сяргея Фёдаравіча Давідовіча ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 1 ліпеня па 15 жніўня праходзіць выстаўка “Пачуццё заўсёднага святла”.

Сяргей Давідовіч – і мастак, і празаік, але перадусім – паэт. Прытым не толькі таму, што паспяхова абжывае жанры верша, паэмы, а і паэт па складзе сваёй душы, светаўспрыманні. Яго жыццёвы шлях насычаны актыўнай творчай працай. Плённым здабыткам пісьменніка стаў 14-томны збор твораў, шматлікія выданні кніг паэзіі і прозы, вершаў і казак для дзяцей.

Творы С. Давідовіча адметныя тэматычнай разнастайнасцю і глыбінёй суперажывання са сваімі літаратурнымі героямі, іх аб’ядноўвае шчырасць і любоў аўтара да сваёй зямлі. Многія з іх прысвечаны роднаму краю, краявідам Лагойшчыны. Творы для дзяцей вучаць спагадлівасці, заклікаюць адносіцца да ўсяго жывога на зямлі беражліва і адказна.

Па-сапраўднаму раскрыўся талент Давідовіча ў жанры ліра-эпічнай паэмы. У жанравых і тэматычных адносінах яго паэмы розныя: тут і лірычная ўзнёсласць пачуццяў, і філасофскі роздум, і гумар, і сатыра, і гратэск, але ўсе творы аб’ядноўвае цэнтральны матыў – матыў болю, трывогі і адказнасці за родны край, за свой народ. Як трапна зазначыў Міхась Пазнякоў, у іх “створана панарама сапраўднага народнага жыцця. Ніхто так не паказаў яе пасля Якуба Коласа ў «Новай зямлі» і Ніла Гілевіча ў рамане «Родныя дзеці», як Давідовіч у сваіх паэмах”.

На словы Сяргея Давідовіча напісаны песні беларускімі кампазітарамі І. Лучанком, Я. Глебавым, Э. Зарыцкім, Л. Захлеўным і інш. У 2001 годзе на кінастудыі “Беларусфільм” выйшла кінакамедыя “Свежына з салютам” па яго сцэнарыі.

Davidovich.jpg

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з багатай літаратурнай спадчынай пісьменніка, а таксама матэрыяламі пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра. Не пакінуць абыякавымі чытачоў кнігі паэм “Люстэрка лёсу”, “Званы часу”, “100 паэм”, паэтычна-празаічныя кнігі “Нясу свой крыж”, “Горкая кропля”, “Душы маёй бяссонніца”, “Гумарынку пад язык”, “Развод па-славянску”, “У віры падзей”, “Роздум”, “Акрыленасць”, кнігі для дзяцей “Казкі і прыгоды”, “Дзедава жалейка”, “Дзівос з дзівосаў” і іншыя творы Сяргея Фёдаравіча Давідовіча.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам