ГалоўнаяМерапрыемствыПрастора “Паэтыкі фотаграфікі” Віталя Бутырына
Напоўніцца сілай прыроды: у бібліятэцы ладзіцца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Адвакатуры Рэспублікі Беларусь – 100 гадоў

Прастора “Паэтыкі фотаграфікі” Віталя Бутырына

Прастора “Паэтыкі фотаграфікі” Віталя Бутырына
Іншыя Мерапрыемствы
31 мая – 9 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

31 мая ў галерэі “Лабірынт” адкрылася выстаўка “Паэтыка фотаграфікі”, прысвечанай 75-гадоваму юбілею з дня нараджэння ганаровага члена найстарэйшага беларускага фотаклуба “Мінск”, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў літоўскай школы фатаграфіі Віталя Бутырына.

У экспазіцыі – найзначнейшыя серыі здымкаў фотамастака, майстра фотамантажу, фотакалажу, сусветна вядомага авангарднага фатографа Віталя Бутырына з архіва фотаклуба “Мінск” і асобныя аўтарскія работы з асабістых калекцый мінскіх фатографаў. Большасць здымкаў выкананы ў жанры фантастычнай навелы аб таямнічым і невядомым.

У вытанчаных кампазіцыйных малюнках, лаканізме, манументальнасці, сюрэалістычнасці сюжэтаў, выразных візуальных метафарах, глыбокім падтэксце вобразаў – непераўзыдзеная самабытнасць мастацтва фотаграфікі Віталя Бутырына. Кожная з работ заахвочвае гледача да светасузірання і філасофскіх высноў. У серыях майстра побач суіснуюць значныя тэмы: узаемаадносіны чалавека і прыроды, разважанні аб дысанансе і сцвярджэнне гарманічнага пачатку чалавечага жыцця, яго фантастычнасці, пошук залатога сячэння падзей і ўчынкаў. Запрашаем знайсці адказы на свае светапоглядныя пытанні і зазірнуць у прастору сапраўднага мастацтва – прастору “Паэтыкі фотаграфікі” Віталя Бутырына!

Віталь Бутырын – удзельнік дзясяткаў выставак па ўсім свеце (больш за 700), уладальнік сотняў узнагарод (больш за 300), мае высокае званне майстра FIAP (Міжнароднай федэрацыі фатаграфічнага мастацтва). Мастак стварыў 13 фотацыклаў і выпусціў чатыры фотаальбомы.

Выстаўка “Паэтыка фотаграфікі” будзе працаваць у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 9 лістапада 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на вернісаж вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.



Бібліятэкарам