ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы: што яшчэ прэзентуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі на XXVIII Міжнародным ІКТ-форуме “ТІБО”
Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел ў праекце “Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці”

Метафарычнасць і мнагазначнасць у фотаработах Віталя Бутырына

Метафарычнасць і мнагазначнасць у фотаработах Віталя Бутырына
Іншыя навіны

31 мая ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі “Паэтыка фотаграфікі”, прысвечанай 75-гадоваму юбілею з дня нараджэння ганаровага члена найстарэйшага беларускага фотаклуба “Мінск”, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў літоўскай школы фатаграфіі Віталя Бутырына.

На выстаўцы прадстаўлены самыя значныя серыі здымкаў Віталя Бутырына з архіва фотаклуба “Мінск” і асобныя аўтарскія работы з асабістых калекцый мінскіх фатографаў. Большасць здымкаў у экспазіцыі выкананы ў жанры фантастычнай навелы аб таямнічым і невядомым, таму наведвальнікаў чакае цэлы спектр эмоцый. Не пакінуць абыякавымі імгненні жыцця як метафары ў серыях “Рэквіем” і “Апасіяната”. Пашыраць уяўленне аб рэальнасці лёсы чалавека і планеты ў серыях-разважаннях “Казкі мора”, “Нараджэнне” і “Terra Incognita”. Кране іранічны аповед аб вайсковых буднях у серыі “Армейскі дзённік” і шчымліва рэалістычная серыя “НДІ анкалогіі”. Музыкай і пластыкай напоўнены архітэктурныя матывы, графіка светлапісам, мерны векавы рытм мора ў серыях “Цывілізацыі” і “Тытаны”. Уражваюць паэтычнасцю фігуры жанчын, нібы таямнічыя кветкі, у цыкле работ “Нерынга”.

3-Butyryn.JPG

Экспазіцыю дапаўняюць выданні з калекцыі члена фотаклуба “Мінск” Віктара Бутры, сярод якіх – кнігі аб мастацкай фатаграфіі і выданні, ілюстраваныя Віталем Бутырыным, а таксама каталогі яго фотаработ.

На адкрыцці выстаўкі выступілі намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, старшыня народнага фотаклуба “Мінск”, фотамастак Аляксандр Чанцоў, мастак, член журы мінскіх конкурсаў “Фотаграфіка” Аляксандр Зіменка, фатограф, удзельнік шматлікіх выставак у Беларусі і за мяжой Сяргей Кажамякін, мастацтвазнаўца, арт-крытык, арт-дырэктар аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама” (1992–2022), член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў Ларыса Фінкельштэйн.

6-Butyryn.JPG

Прыемным сюрпрызам стаў падарунак члена праўлення народнага фотаклуба “Радуга” Ірыны Савосінай, якая перадала бібліятэцы выданне “Народный фотоклуб «Радуга»” (2021) – фотаальбом на рускай і англійскай мовах, адным з укладальнікаў якога яна з’яўляецца.


Выстаўка “Паэтыка фотаграфікі” будзе працаваць у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 9 лістапада 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам