ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб завяшчанні, спадчыне, дарэнні
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: вопыт інавацыі
Чароўны сімвал: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па вырабе анёлаў

Размова з адвакатам аб завяшчанні, спадчыне, дарэнні

Размова з адвакатам аб завяшчанні, спадчыне, дарэнні
Іншыя мерапрыемствы
17 сакавіка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
зала для групавых заняткаў (пам. 257с)
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма размовы – Завяшчанне, атрыманне ў спадчыну, дарэнне: ведаем свае правы ўласнасці.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • што такое завяшчанне;
  • ці можна пазбавіць дзяцей спадчыны;
  • што такое дарэнне і ў чым адрозненне ад завяшчання;
  • як адмяніць дагавор дарэння;
  • што варта і што не варта ўказваць у завяшчанні;
  • працэдура афармлення завяшчання і дагавора дарэння.

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні па тэме завяшчання, атрымання ў спадчыну і дарэння ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь адкажа адвакат Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 1 Дзіна Фёдараўна Хаванская.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Дзінай Хаванскай, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам