ГалоўнаяМерапрыемствыЧароўны сімвал: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па вырабе анёлаў
Размова з адвакатам аб завяшчанні, спадчыне, дарэнні
Кніжныя скарбы з манастырскага куфра

Чароўны сімвал: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па вырабе анёлаў

Чароўны сімвал: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па вырабе анёлаў
Іншыя мерапрыемствы
16 сакавіка
Дата правядзення
16.00–19.00
Час правядзення
выставачны комплекс (пам. 104)
Месца правядзення

16 сакавіка а 16-й гадзіне ў рамках унікальнай выставы “Жывыя крыніцы” пройдзе майстар-клас майстра народнай творчасці Алы Аўсяннікавай па вырабе цацак з саломы.

Дыпламант розных фестываляў і свят, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўнік гуртка саломапляцення пры Замастоцкім цэнтры адпачынку Ала Аўсяннікава запрашае зрабіць свой чароўны сімвал – боскага “залатога” анёла. Гэты вобраз добрага духу суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця. Такі сімвал – асабісты абярэг ці цудоўны падарунак родным і каханым як пажаданне дабра, здароўя, святла, любові напярэдадні любога свята.

Саламяныя вырабы вядомыя са старажытных часоў. З саломы выраблялі бытавыя рэчы – хлебніцы, каробачкі, шкатулкі, кошыкі, бочкі для захоўвання прадуктаў... Каб упрыгожыць інтэр’ер, плялі саламяныя фіранкі, абажуры, аправы для люстэркаў, упрыгожаннi для навагодняй ёлкі і майстравалі цацкі, кветкі, капелюшы, “павукоў”.

Такія мастацкія творы з прыроднага “беларускага золата” лічацца боскімі сімваламі і ахоўнікамі. Конь заўсёды быў абаронцам для мужчыны; каза – сімвал ураджаю і плоднасці; лялька – абаронца жанчын; птушкі – душы продкаў, якія ахоўваюць тых, хто жыве на зямлі.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выстаўкі:

  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.

Бясплатна:

  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37, 293 27 50.

Мерапрыемствы

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам