ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Вперёд, Сигге!”
Круглы стол “Кнігі і людзі”: да 100-годдзя Сцяпана Александровіча
Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Вперёд, Сигге!”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Вперёд, Сигге!”
Іншыя Мерапрыемствы
18 снежня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

18 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Лін Халберг і Маргарэт Нурдквіст “Вперёд, Сигге!”.

 “Вперёд, Сигге!” – гэта кніга пра сапраўдную дружбу дзяўчынкі Эліны і маленькага поні па імені Сіге. Падарожнічаючы па яе старонках, дзеці разам з Элінай і яе сябрамі адправяцца ў школу верхавой язды, дзе атрымаюць веды пра тое, як правільна даглядаць коней і клапаціцца аб свойскіх жывёлах.

Юныя ўдзельнікі даведаюцца шмат цікавага пра коней, пагуляюць у гульню “Ездакі” і намалююць галоўных герояў кнігі.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам