ГалоўнаяМерапрыемствыКруглы стол “Кнігі і людзі”: да 100-годдзя Сцяпана Александровіча
Краявіды Гродзенскай пушчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Вперёд, Сигге!”

Круглы стол “Кнігі і людзі”: да 100-годдзя Сцяпана Александровіча

Круглы стол “Кнігі і людзі”: да 100-годдзя Сцяпана Александровіча
Іншыя мерапрыемствы
22 снежня
Дата правядзення
11.00–17.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

22 снежня ў бібліятэцы адбудзецца пасяджэнне круглага стала “Кнігі і людзі”, прымеркаванае да 100-годдзя Сцяпана Александровіча.

У снежні 2021-га спаўняецца 100 гадоў з часу нараджэння незвычайна таленавітай асобы – сына двух народаў Сцяпана Хусейнавіча Александровіча. Менавіта ён, капыльскі татарын, на працягу многіх гадоў адкрываў для беларусаў малавядомыя старонкі з гісторыі айчыннай літаратуры.

Жыццёвы шлях С. Александровіча быў вельмі няпростым, але насычаным і плённым: ураджэнец татарскай сям’і са старажытнага Капыля, студэнт, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, настаўнік, таленавіты пісьменнік, літаратуразнавец, краязнавец, доктар філалагічных навук, прафесар.

Пасяджэнне пачнецца а 11-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Пасля круглага стала будзе праведзена прэзентацыя кніжнай выставы “Слова – багацце”, падрыхтаванай Нацыянальнай бібліятэкай да юбілею Сцяпана Александровіча.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 81.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства і інфармацыйна-аналітычным аддзелам.



Бібліятэкарам