Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.
Ідэямі навагодняга ператварэння падзеліцца ўжо знаёмая чытачам і супрацоўнікам бібліятэкі імідж-стыліст Кацярына Макар, аўтар цыкла бясплатных публічных лекцый “Сакрэты стылю”, якія праходзілі з красавіка па чэрвень 2021 г. На працягу снежня ўсім жадаючым зноў будуць адкрыты сакрэты моднага гардэробу.
Тэмы лекцый:
- 8 снежня “Пазбаўляемся ад старога – упускаем у жыццё новае”
- 15 снежня “У чым лепш сустракаць год Чорнага Тыгра?”
- 23 снежня “Карта жаданняў. Новы імідж – новае жыццё”
- 29 снежня “Сезон «вясна – лета 2022»: модныя тэндэнцыі”
Сустрэчы будуць праходзіць у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306). Пачатак заняткаў а 15-й гадзіне.
Запрашаем усіх жадаючых!
Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або білета сацыякультурнага цэнтра).
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаваных фондаў.