ГалоўнаяМерапрыемствыГісторыі пішуць экслібрысы
Вяртанне да вытокаў: аграэкатурызм у Беларусі (+ відэа)
Экалогія: права на бяспечнае жыццё

Гісторыі пішуць экслібрысы

Гісторыі пішуць экслібрысы
Іншыя мерапрыемствы
18 мая – 31 жніўня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
Музей кнігі (пам 347)
Месца правядзення

Да Міжнароднага дня музеяў у бібліятэцы адкрылася выстава “Гісторыі пішуць экслібрысы”, якая з’яўляецца вынікам творчага эксперыменту, падчас якога юныя мастакі атрымалі магчымасць стаць сапраўднымі музейнымі куратарамі і дызайнерамі.

Дзецям было прапанавана самастойна стварыць экспазіцыю ў музеі кнігі. Увесь працэс ад нараджэння ідэі выставы (канцэпцыі), адбору матэрыялу, этыкетажу (надпісаў) да мантажу і дызайну афішы быў выкананы юнымі мастакамі.

Экспанатамі сталі экслібрысы (кніжныя знакі), створаныя ўдзельнікамі творчай майстэрні “Залаты птах” пад кіраўніцтвам Юліі Шаціла. Мастацкія творы зроблены ў тэхніцы лінагравюры і прадстаўлены на выставе разам з арыгінальнымі клішэ на лінолеуме.

Назву для выставы – “Гісторыі пішуць экслібрысы” – прыдумалі самі дзеці, як і афішу да яе. Увазе наведвальнікаў юныя музейнікі прапанавалі дзесяць гісторый, якія распавялі праз экслібрысы. Аповеды кранаюць сваёй фантазіяй і шчырымі пачуццямі. Яны пра вечнае кола жыцця і дружбу, узаемаадносіны фантастычных і рэальных персанажаў, пра жаданні і мары, пошукі свайго шляху і шмат што іншае.

Працэс стварэння выставачнага праекта атрымаўся настолькі каштоўным і цікавым, што пазнаёміцца з ім лічым абавязковым, а для гэтага прапануем відэапрэзентацыю музейнага эксперыменту:

Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 31 жніўня 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам