ГалоўнаяМерапрыемствыВяртанне да вытокаў: аграэкатурызм у Беларусі (+ відэа)
Музейная заняткі на выставе “Чырвоная кніга”
Гісторыі пішуць экслібрысы

Вяртанне да вытокаў: аграэкатурызм у Беларусі (+ відэа)

Вяртанне да вытокаў: аграэкатурызм у Беларусі (+ відэа)
Іншыя мерапрыемствы
19 мая – 19 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Першы прамень сонца слізгае па падушцы, світанак дражніць водарам яблычнага пірага і сырадою, а ў раскрытую фортку разам са свежым ветрыкам уплывае шум садовых дрэў. Сардэчна запрашаем у сельскую сядзібу! Пакінуўшы пыльны горад з яго вечнай спешкай, тут кожны зможа здабыць супакой, аднавіць душэўную раўнавагу і набрацца сіл.

З 19 мая па 19 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстава “Вяртанне да вытокаў: аграэкатурызм у Беларусі”.

ahraecaturizm-5.jpg

Сёння аграэкатурызм – гэта адзін з напрамкаў турыстычнага рынку краіны, які развіваецца вельмі хутка. Гэта цудоўная магчымасць для жыхароў буйных гарадоў і замежных турыстаў атрымаць паўнавартасны адпачынак у экалагічна чыстых кутках нашай рэспублікі, а таксама атрымаць асалоду ад яе маляўнічых краявідаў.

Шматлікія маляўнічыя каталогі пазнаёмяць наведвальнікаў выставы з паслугамі сельскіх сядзіб у розных рэгіёнах нашай краіны.

Матэрыялы экспазіцыі раскажуць пра тое, што такое аграэкатурызм, якія перадумовы яго ўзнікнення, стан на сённяшні дзень, формы арганізацыі аграэкатурызму, а таксама дапамогуць разгледзець дадзенае паняцце у ракурсе прыватнага прадпрымальніцтва.

Дапаўняюць выставу публікацыі аб праблемах і перспектывах развіцця аграэкатурызму ў Беларусі, інавацыйных кірунках яго развіцця.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 120 дакументаў.


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Асветніца з роду Усяслава

16.07.2021

З 16 ліпеня па 30 верасня запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Лёс наканаваны з нябёс

22.07.2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

21.07.2021

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22.07.2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню будуць разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.



Бібліятэкарам