ГалоўнаяМерапрыемствыЭкалогія: права на бяспечнае жыццё
Гісторыі пішуць экслібрысы
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Рамачка для фота”

Экалогія: права на бяспечнае жыццё

Экалогія: права на бяспечнае жыццё
Іншыя мерапрыемствы
17 мая – 25 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 17 мая па 25 ліпеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Экалогія: права на бяспечнае жыццё”, прысвечаная Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня).

Насельніцтва Зямлі, уздзейнічаючы на тэрыторыю свайго пражывання, не толькі спажывае яе прыродныя рэсурсы, але і істотна ўплывае на навакольнае асяроддзе, падвяргаючы яго незваротным зменам, якія пасля ўплываюць на самога чалавека. За гісторыю цывілізацыі было высечана 70 % лясоў, незваротна страчана звыш 200 відаў жывёл, у выніку нерацыянальнага вядзення сельскай гаспадаркі дэградзіравала каля 200 млн гектараў зямлі, на 1 млрд тон зменшыліся запасы кіслароду нашай планеты. Згодна з дакладам незалежнай міжнароднай арганізацыі Global Footprint Network, у 2014 г. чалавецтва дасягнула кропкі незвароту, што азначае “немагчымасць планеты аднавіць свае рэсурсы”. Вектар на пагаршэнне экалагічнай абстаноўкі ўстойлівы.

ecalohija-2.jpg

У нашай краіне Дзень аховы навакольнага асяроддзя адзначаецца 5 чэрвеня і супадае з датай святкавання Сусветнага дня навакольнага асяроддзя.

Нарматыўна-прававую аснову выкарыстання прыродных рэсурсаў складаюць крыніцы як экалагічнай, так і іншых галін права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь устанавіла правы грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і іншыя значымыя для вызначэння эколага-прававога статусу чалавека правы грамадзян. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь разглядае экалагічную бяспеку як самастойны від нацыянальнай бяспекі краіны нароўні з палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай і інш. Сёння Беларусь заключыла каля 35 шматбаковых міжнародных экалагічных пагадненняў, удзельнічае ў стварэнні найважнейшых глабальных і рэгіянальных канвенцый і пратаколаў, а таксама шэрагу паправак і дапаўненняў да пагадненняў.

На сучасным этапе намаганні сусветнай супольнасці накіраваны на вырашэнне глабальных экалагічных праблем. Удасканальваецца экалагічнае заканадаўства, укараняюцца новыя меры па мінімізацыі адмоўных наступстваў забруджвання навакольнага асяроддзя і спусташэння прыродных рэсурсаў.

Экспазіцыя налічвае больш за 70 дакументаў: кніг, аўтарэфератаў дысертацый, электронных дыскаў, перыядычных выданняў на рускай і беларускай мовах.

Выстава будзе цікавай для навуковых работнікаў і практыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей, а таксама асоб, якія цікавяцца прававымі праблемамі аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі.

ecalohija-3.jpg

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Права чалавека на спрыяльнае навакольнае асяроддзе: міжнародныя і нацыянальныя механізмы абароны
  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як сацыяльны інстытут забеспячэння экалагічных праў грамадзян
  • Экалагічная бяспека – складнік нацыянальнай бяспекі дзяржавы
  • Прававая ахова зямель, нетраў, вод, атмасфернага паветра і лесу ад забруджвання ў Беларусі
  • Адказнасць за правапарушэнні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання
  • Суадносіны норм права ў прыродаахоўнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь, сумежных дзяржаў і краін далёкага замежжа

Карысныя спасылкі:

Спіс літаратуры па тэме

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам