ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Рамачка для фота”
Экалогія: права на бяспечнае жыццё
Фотападарожжа па Палессі (+ відэа)

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Рамачка для фота”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Рамачка для фота”
Іншыя мерапрыемствы
22 мая
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

22 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Рамачка для фота”.

Каб любімая фатаграфія захоўвала прывабны выгляд і доўгі час радавала, дастаткова паставіць яе ў фотарамку. Цікавае рашэнне – зрабіць рамачку для фота сваімі рукамі.

Для стварэння ўнікальных рамак дзецям спатрэбяцца ўсяго восем драўляных палачак ад марожанага, каляровы кардон, клей і яркія акрылавыя фарбы. Свае вырабы яны ўпрыгожаць дэкаратыўнымі элементамі з пластычнага фаамірану і каляровай паперы.

Вясёлым дапаўненнем да творчых заняткаў стане музычная размінка.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Асветніца з роду Усяслава

16.07.2021

З 16 ліпеня па 31 жніўня запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Лёс наканаваны з нябёс

22.07.2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

21.07.2021

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22.07.2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню будуць разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Памяць дарог

16.07.2021

У зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 16 ліпеня па 19 верасня праходзіць юбілейная выстаўка “Памяць дарог”, прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння паэта і перакладчыка Анатоля Астрэйкі (1911–1978).



Бібліятэкарам