ГалоўнаяМерапрыемствыУзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”
Запрашаем дзяцей на заняткі “Цікава пачытаць”
Запрашаем на канцэрт ірландскай музыкі!

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”
Іншыя мерапрыемствы

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, адбудзецца цікавае і яркае мерапрыемства – урачыстае адкрыццё выставы “Малады беларускі экслібрыс” і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу экслібрысаў.

Стварыць кніжны знак – няпростая задача, але юныя мастакі і кнігазнаўцы выдатна справіліся. На выставе будуць дэманстравацца больш за 170 творчых работ юных талентаў.

У конкурсе, прымеркаваным да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзя музея кнігі, узялі ўдзел дзеці ад 6 да 16 гадоў.

Партнёрам праекта стала кампанія OZ, якая падрыхтавала памятныя падарункі для пераможцаў.

Экслібрысы з’яўляюцца адначасова кнігаўладальніцкім знакам і творам мастацтва. Юныя мастакі прадумвалі сюжэты, ідэі і малявалі кніжныя знакі, перадаючы конкурсную тэму лаканічнымі сродкамі ў малым фармаце. Работы атрымаліся розныя: сур’ёзныя і вясёлыя, чорна-белыя і маляўнічыя. Усе яны неардынарныя і індывідуальныя, але, па ўмовах конкурсу, аўтарытэтнае журы мусіць выбраць лепшыя.

Урачыстае адкрыццё выставы і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў музеі кнігі (пам. 347) а 15-й гадзіне.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам