ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на канцэрт ірландскай музыкі!
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”
VІ Форум бібліятэкараў Беларусі

Запрашаем на канцэрт ірландскай музыкі!

Запрашаем на канцэрт ірландскай музыкі!
Іншыя мерапрыемствы
29 мая
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

У суботу, 29 мая, упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы выступяць беларускі гурт “Haunted House”, мінская школа ірландскага танца “Celtic Dragon” і вядомы музыка Алесь Чумакоў.

“Haunted House” (“Дом з прывідамі”) – калектыў музыкантаў, якія выконваюць традыцыйную ірландскую музыку ў складзе розных фолк-гуртоў Мінска на працягу больш за 10 гадоў. Удзельнікі гурта арганізоўваюць канцэрты, прысвечаныя гістарычным падзеям і культуры Ірландыі, праводзяць музычныя сэйшаны і вечары ірландскіх танцаў пад жывую музыку.

Танцавальную частку праграмы прадстаўляе мінская школа ірландскага танца “Celtic Dragon” (“Кельцкі дракон”). Школа існуе з 2008 года і з’яўляецца членам Сусветнай асацыяцыі ірландскага танца (WIDA). Вучні школы – удзельнікі і пераможцы шматлікіх міжнародных чэмпіянатаў па ірландскім танцы, якія выступаюць на розных канцэртах і фестывалях.

Слухачы змогуць пазнаёміцца з традыцыйнай музыкай і танцамі Ірландыі. Ірландская традыцыйная музыка (“кельцкая”) – жанр народнай музыкі, якая фарміравалася ў Ірландыі на працягу некалькіх стагоддзяў і працягвае жыць і развівацца і сёння. Гэты жанр ахоплівае як старадаўнюю музыку невядомых аўтараў, якая перадавалася музыкамі з пакалення ў пакаленне ў вуснай традыцыі і дзякуючы гэтаму дайшла да нашых дзён, так і музыку, напісаную вядомымі сучаснымі ірландскімі музыкамі ў традыцыйнай манеры.

У праграме – ірландскія традыцыйныя песні розных жанраў на англійскай і ірландскай мовах, інструментальная музыка і танцавальныя нумары.

Канцэрт адбудзецца 29 мая а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама аб тым, як прайшоў канцэрт ірландскай музыкі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам