ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Хроніка будаўніцтва. 2003 год
“Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі

Конкурс “Малады беларускі экслібрыс”

Конкурс “Малады беларускі экслібрыс”
Іншыя навіны

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе “Малады беларускі экслібрыс”, прымеркаваным да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзя музея кнігі.

Конкурсныя работы – экслібрысы.

Тэматычныя катэгорыі:

1. Экслібрыс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
2. Экслібрыс музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Умовы конкурсу:

1. Узрост удзельнікаў: 6–16 гадоў.
2. Кожны ўдзельнік можа прадставіць максімум дзве конкурсныя работы ў кожнай катэгорыі.
3. Конкурсныя работы павінны адпавядаць тэматыцы конкурсу  (100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзе музея кнігі). Выяўленчая форма вызначаецца названай тэмай, таму шукайце элементы, якія яе характарызуюць.
4. Экслібрысы, акрамя выявы, павінны абавязкова змяшчаць словы:  “экслібрыс” (варыянты: “ex libris”, “exlibris”, “з кніг”), а таксама “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” або “музей кнігі”.
5. Кампаненты тэксту трэба ўмела злучыць з часткай выявы і разам стварыць кампазіцыю экслібрыса. Важна выбраць шрыфт, ён павінен быць разборлівым, але пры гэтым адпавядаць агульнаму мастацкаму вобразу.
6. Да разгляду прымаюцца экслібрысы, выкананыя ў тэхніках друкаванай графікі, а таксама тушшу, маркерамі, гелевымі ручкамі, каляровымі алоўкамі.
7. Конкурсныя творы не павінны перавышаць памер 15 х 15 см.
8. Прымаюцца толькі арыгінальныя працы. Электронныя копіі і ксеракопіі не будуць ацэньвацца.
9. Усе дасланыя творы павінны быць падпісаны на адвароце: поўнае імя аўтара, узрост, горад пражывання, школа або мастацкая студыя.
10. Дасылаць або прывозіць конкурсныя творы трэба на адрас: музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, г. Мінск, 220114. Тэлефоны для сувязі: (8 017) 293 27 82, (8 017) 293 27 22, (8 044) 579 39 07.
11. Прадстаўленыя конкурсныя творы застаюцца ўласнасцю арганізатараў разам з правам выстаўляць іх, выкарыстоўваць для друку і дэманстрацыі ў электронным выглядзе.
12. Конкурсныя работы прымаюцца да 21 мая 2021 г.
13. Журы адбярэ найлепшыя працы і 1 чэрвеня 2021 г. агучыць пераможцаў.

Творы пераможцаў будуць прадстаўлены на выставе ў музеі кнігі (пам. 347).

Пракансультуйцеся са сваімі настаўнікамі і бацькамі. Прыходзьце ў Нацыянальную бібліятэку і яе музей кнігі і натхняйцеся. Абапірайцеся на ўласную фантазію і свой непаўторны погляд на свет. Мы будзем з нецярпеннем чакаць вашыя працы!

Дадаткова інфармуем:

17 і 24 красавіка 2021 г. а 15-й гадзіне запрашаем на музейныя заняткі “Экслібрыс”, на якіх удзельнікі пазнаёмяцца з прасторай бібліятэкі і музеем кнігі, убачаць гістарычныя экслібрысы і каталогі экслібрысаў. Заняткі дапамогуць натхніцца на стварэнне конкурснага твора.

Кошт заняткаў: 4.50 руб.
Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 27 82(8 044) 579 39 07.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам