Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
24 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”.
Конкурс ладзіўся ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда” (часопісам “Маладосць”).
Анлайн-конкурс, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі (1900/1901–1976), праходзіў з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2020 года. Інфармацыйнымі партнёрамі выступілі часопісы “Маладосць” і “Бярозка”.
У конкусе прынялі ўдзел 880 чытальнікаў розных узростаў з усёй Беларусі, а таксама з-за мяжы. З іх ліку кампетэнтным журы былі абраныя 59 пераможцаў у 28 намінацыях. Ініцыятыва атрымала шырокі рэспубліканскі рэзананс, актыўна пашыралася ў сацсетках. З творчымі працамі ўдзельнікаў цяпер можна азнаёміцца ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына” на Facebook, а таксама ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.
Пераможцаў конкурсу чытальнікаў чакае ўручэнне памятных дыпломаў і прызоў, а па завяршэнні імпрэзы – знаёмства з бібліятэкай.
Святочную і шчырую атмасферу вечарыны дапамогуць стварыць сваімі творчымі выступамі ўдзельнікі конкурсу і народны літаратурны тэатр “Жывое слова” пад кіраўніцтвам сябра журы Алесі Сівохінай.
Мерапрыемства адбудзецца 24 сакавіка а 14-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
Запрашаем усіх зацікаўленых! Уваход вольны.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 19.
Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.