ГалоўнаяМерапрыемствыМузычнай страфы паэтка
Казахская літаратура папоўніць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Дзіўнае падарожжа труса Эдварда”

Музычнай страфы паэтка

Музычнай страфы паэтка
Іншыя мерапрыемствы
17 лютага – 31 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 17 лютага па 31 сакавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Музычнай страфы паэтка”, прысвечаная 70-годдзю беларускага кампазітара Галіны Канстанцінаўны Гарэлавай.

Галіна Гарэлава – адзін з прызнаных майстроў сучаснай беларускай кампазітарскай школы, яркі прадстаўнік неарамантызму.

Галоўнае месца ў творчасці кампазітара займае камерная музыка. Гэта сюіта для фартэпіяна “Фея бэзу”, “Вячэрні альбом”, Саната для кларнета сола “Дотыкі”, сачыненні для флейты “Да ўзлятаючай птушкі”, “Яна ў бязлюддзі грушавага саду...”, “Пастараль”. Назвы сваім сачыненням кампазітар часта дае, выкарыстоўваючы асобныя паэтычныя радкі або звяртаючыся да сферы жывапісу, што надае кампазіцыям непаўторную вытанчанасць і загадкавасць (“Малюнкі на грэчаскай вазе” для дзвюх арф, “Два пано Анры Маціса” для віяланчэлі і інш.).

Галіна Гарэлава – аўтар канцэртаў для скрыпкі, габоя, балалайкі, трубы, гітары, трамбона. У творчай спадчыне кампазітара – харавыя і вакальныя цыклы, прыкладная музыка да тэле- і радыёспектакляў, а таксама музыка для дзяцей. Сачыненні Галіны Канстанцінаўны часта гучаць на міжнародных фестывалях і конкурсах.

У 2016 г. у Беларускай філармоніі выконваўся яе твор “Дыялог з захадам” для кельцкай арфы і 22-х бакалаў, напоўненых дажджавой вадой.

На выставе экспануюцца зборнікі п’ес для фартэпіяна “Ціхая музыка для Роберта”, “Альбом да Каляд”, “Нотны мурашнік”, для гітары “Два зімовыя эстампы”, для кларнета і фартэпіяна “Сцяжынка ў высокай траве” і іншыя, а таксама аўдыядакументы, сярод якіх “Успаміны пра Нясвіж”, “Траецкія Фрэскі”, “Канцэрт для гітары, струнных і званоў”.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць майстра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам