ГалоўнаяМерапрыемствыКазахская літаратура папоўніць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Беларускі Напалеон”
Музычнай страфы паэтка

Казахская літаратура папоўніць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Казахская літаратура папоўніць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
19 лютага
Дата правядзення
14.00–15.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

У рамках XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 19 лютага адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы кніг дэлегацыяй Рэспублікі Казахстан у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Калекцыя кніг пакажа беларускаму чытачу Казахстан ва ўсёй яго разнастайнасці: шматвяковую гісторыю, сучаснае жыццё, культурныя дасягненні, багатыя нацыянальныя традыцыі.

У мерапрыемстве возьмуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Бейсенбаеў Аскар Асанавіч, генеральны дырэктар Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан у горадзе Нур-Султан Муналбаева Умітхан Даўрэнбекаўна, прадстаўнікі навуковай і творчай інтэлігенцыі, дырэктары абласных бібліятэк Казахстана.

У рамках цырымоніі запланавана падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкай Рэспублікі Казахстан у горадзе Нур-Султан.

Цырымонія пачнецца ў 14.00 у атрыуме 2-га паверха.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 67.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам