ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Беларускі Напалеон”
Родная мова – духоўная спадчына народа
Казахская літаратура папоўніць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Музейныя заняткі “Беларускі Напалеон”

Музейныя заняткі “Беларускі Напалеон”
Іншыя мерапрыемствы
27 лютага
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем 27 лютага дзяцей і іх бацькоў на музейныя заняткі“Беларускі Напалеон”, прымеркаваныя да дня нараджэння знакамітага мастака Напалеона Орды.

Як выглядала Беларусь у дафатаграфічную эпоху? Хто стварыў сотні малюнкаў архітэктурных помнікаў, відаў сядзіб і гарадоў, якія застаюцца адной з найбольш каштоўных візуальных крыніц па нацыянальнай гісторыі?

Удзельнікі заняткаў даведаюцца шмат цікавага аб жыццёвым і творчым шляху Напалеона Орды. Дзеці ўбачаць арыгінальныя літаграфіі 1873–1883 гадоў, створаныя па яго малюнках, а таксама самі змогуць пабываць у ролі мастакоў і адправяцца ў займальнае падарожжа па гістарычных мясцінах Беларусі.

Экспертам заняткаў выступіць вядомы кнігазнаўца і культуролаг Алесь Суша, які прэзентуе кніжную навінку – унікальны альбом “Напалеон Орда”. У альбоме прадстаўлены 190 гравюр з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Заняткі арганізаваны ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў” і разлічаны на дзяцей 6–14 гадоў.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07(8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.



Бібліятэкарам