ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Дзіўнае падарожжа труса Эдварда”
Музычнай страфы паэтка
Час памятаць

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Дзіўнае падарожжа труса Эдварда”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Дзіўнае падарожжа труса Эдварда”
Іншыя мерапрыемствы
20 лютага
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

20 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць”, дзе яны пазнаёмяцца з кнігай Кейт ДзіКамілы “Дзіўнае падарожжа труса Эдварда”.

Цацачны фарфоравы трус па імені Эдвард, упершыню падарожнічаючы са сваёй маленькай гаспадыняй Абілін, аказваецца за бортам у акіяне. І з гэтай хвіліны ўсё мяняецца ў спакойным жыцці цацкі.

Юныя чытачы даведаюцца аб незвычайным падарожжы труса, поўным небяспечных прыгод і стануць сведкамі сапраўднага цуда.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам