ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар харавой мініяцюры
“Са слова пачынаецца Радзіма”
На Мінскай МКВК Нацыянальная бібліятэка раскрые таямніцы загадкавага выдання

Майстар харавой мініяцюры

Майстар харавой мініяцюры
Іншыя мерапрыемствы
5 лютага – 31 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 5 лютага па 31 сакавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Майстар харавой мініяцюры”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара, педагога, дырыжора і музычнага дзеяча В.С. Каліннікава (1870–1927).

Віктар Сяргеевіч Каліннікаў стаіць у шэрагу першакласных майстроў рускай харавой культуры. Будучы вялікім знаўцам хору, кампазітар пісаў сачыненні для змешанага складу і хору а capella (15 духоўных харавых твораў, напісаных у перыяд з 1901 па 1911 г., выконваліся найлепшымі хорамі Пецярбурга і Масквы). Сачыненні для змешанага хору разнастайныя па жанрах і тэматыцы. Гэта харавыя рамансы “Элегия” на словы А. Пушкіна, “Нам звезды кроткие сияли” на словы А. Пляшчэева; лірычныя пейзажы “Жаворонок” на словы В. Жукоўскага, “Зима” на словы Я. Баратынскага і іншыя.

Віктар Каліннікаў адным з першых рускіх кампазітараў пачаў складаць песні для дзяцей. “Тень-Тень”, “Солнышко”, “Журавель”, “Жавороночек”  і іншыя яго песенькі па праву можна лічыць дзіцячай харавой класікай.

Дзяцей запрашае дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі

Вялікую цікавасць уяўляюць харавыя апрацоўкі народных песень для чатырохгалоснага і двухгалоснага хораў (“Заиграй, моя волынка”, “Ты взойди, солнце красное”). Сярод духоўных твораў В. Каліннікава найчасцей выконваюцца цудоўныя “Херувимская песнь”, “Милость мира”, “Святый Боже”.

Музыцы кампазітара ўласцівы непасрэднасць, шчырасць, глыбокая сардэчнасць, яго харавое майстэрства з'яўляецца каштоўнай часткай спадчыны рускай харавой музыкі.

У экспазіцыі прадстаўлены нотныя выданні твораў В.С. Каліннікава, фонадакументы, а таксама матэрыялы пра творчасць кампазітара.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама:

Віртуальны праект Станіслаў Манюшка – музычны рамантык з Міншчыны: да 200-годдзя з дня нараджэння

Віртуальны праект Майстры беларускай культуры. Яўген Глебаў (збор лічбавых копій рукапісаў кампазітара)

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам