ГалоўнаяМерапрыемствыДзяцей запрашае дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі
Палюбуйцеся відамі сталіцы з агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі
Выстаўка савецкіх плакатаў пра здаровы лад жыцця

Дзяцей запрашае дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі

Дзяцей запрашае дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя мерапрыемствы
1-шы паверх, дакантрольная зона
Месца правядзення
Тэлефон: (8 017) 293 25 34
Дэталёвая інфармацыя

Графік работы:

аўторак – субота: 10.00–18.00;
панядзелак, нядзеля – выхадныя дні.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

У дзіцячым пакоі наведвальнікі Нацыянальнай бібліятэкі могуць пакінуць сваіх дзяцей ад 3 да 10 гадоў пад доглядам прафесійных педагогаў-псіхолагаў. Перыяд знаходжання ў ім дзіцяці не павінен перавышаць трох гадзін, але пры жаданні дзіцяці і яго бацькоў знаходжанне ў дзіцячым пакоі можна падоўжыць. .

Супрацоўнікі дзіцячага пакоя распрацавалі цыкл групавых заняткаў развіццёвага і забаўляльнага характару, што ўключае святочныя мерапрыемствы, літаратурныя чытанні, творчыя заняткі, майстар-класы. Інфармацыя пра дату і месца правядзення публікуецца напярэдадні мерапрыемства.

Адна з папулярных паслуг – экскурсія для дзяцей "Дзень нараджэння ў бібліятэцы".

Для камфортнага і займальнага баўлення часу дзяцей у дзіцячым пакоі створана ўсе ўмовы. Гульнёвая прастора пакоя запоўнена разнастайнымі цацкамі і развіваючымі дапаможнікамі: лялькамі, машынкамі, мячыкамі, канструктарамі, мазаікамі. Тут ёсць таксама цацачны домік "Чарадзейны кіёск", домік лялькі Барбі, лато, тэтрысы, мяккія пазлы, дзіцячыя музычныя інструменты і многае іншае.
Маленькім наведвальнікам прапануюць вялікі выбар дзіцячых кніг, мультфільмаў і кінафільмаў, а для юных музыкаў – дыскі з вядомымі і любімымі дзіцячымі песенькамі.
У пакоі можна пакатацца на горцы і пазаймацца фізкультурай на "шведскай сценцы". Дадатковы камфорт ствараюць мяккія канапкі, якія лёгка трансфармуюцца для правядзення рухавых гульняў.

Згодна з "Правіламі карыстання дзіцячым пакоем Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" пры прыёме дзіцяці неабходна:

  • прад’явіць пашпарт або від на жыхарства;
  • паведаміць супрацоўніку дзіцячага пакоя пра асаблівасці псіхалогіі і паводзін дзіцяці.

Дадаткова рэкамендуецца:

  • для камфорту дзіцяці ў дзіцячым пакоі можна прынесці з сабой зменны дзіцячы абутак і вопратку;
  • для хуткай сувязі па тэлефоне ў час вашай працы ў чытальнай зале выкарыстоўваць рабочае месца чытача, якое знаходзіцца паблізу рабочага месца дзяжурнага бібліятэкара.

У дзіцячым пакоі забараняецца пакідаць дзецям:

  • прадукты харчавання і напоі;
  • лекі;
  • каштоўныя рэчы;
  • прадметы, якія могуць пры неасцярожным выкарыстанні нанесці шкоду здароўю дзіцяці.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.

Чытайце пра мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі заняткаў.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам