ГалоўнаяМерапрыемствыШлях да Канстытуцыі: як ствараўся галоўны закон дзяржавы
Слова і пазаслоўнае
Праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”: да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”

Шлях да Канстытуцыі: як ствараўся галоўны закон дзяржавы

Шлях да Канстытуцыі: як ствараўся галоўны закон дзяржавы
Іншыя мерапрыемствы
13 сакавіка – 14 сакавіка
Дата правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

13 сакавіка ў бібліятэцы ладзіцца адкрыццё выстаўкі “Шлях да Канстытуцыі”, на якой будуць прадстаўлены ўсе канстытуцыйныя акты ў гісторыі нашага народа за апошнія 500 гадоў.

Беларусы былі аднымі з першых у свеце, хто займеў канстытуцыйнае заканадаўства. Гэты год адзначаны важнымі юбілеямі асноўных помнікаў-дакументаў прававой думкі Беларусі: 490 гадоў першаму Статуту Вялікага Княства Літоўскага, 100 гадоў першай Канстытуцыі Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусіі і 25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка “Шлях да Канстытуцыі” адлюстроўвае асноўныя этапы, якія наша краіна прайшла ў развіцці і фарміраванні галоўнага закона дзяржавы.

Экспазіцыя складаецца з унікальных рукапісных, старадрукаваных помнікаў права, а таксама выданняў XIX–XXІ стст. Значная частка выстаўкі прысвечана Статуту ВКЛ. Прадстаўлены арыгіналы і факсіміле Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг., у якіх упершыню зафіксаваны нормы канстытуцыйнага права.

У экспазіцыі змешчаны знакавыя для беларускага права канстытуцыі: першая еўрапейская – Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г., першая савецкая – Канстытуцыя ССРБ 1919 г., чатырохмоўная Канстытуцыя БССР 1927 г., а таксама іншыя канстытуцыі савецкага перыяду. Пачэснае месца займае Канстытуцыя нашай незалежнай дзяржавы 1994 г. у першапачатковым выглядзе і выдадзеная з улікам пазнейшых змен і дапаўненняў.


Выстаўка “Шлях да Канстытуцыі” адкрыецца 13 сакавіка а 16-й гадзіне ў музеі кнігі (пам. 347) і будзе працаваць да 14 красавіка 2019 г.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Шлях да Канстытуцыі”.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам